RUTUBE

расійскі анлайн-сэрвіс для хостынгу і прагляду відэа

RUTUBE («Руцьюб») — расійскі анлайн-сэрвіс хостынгу і прагляду відэа. Пабудаваны на базе ўласнай тэхналагічнай платформы. Дае розны набор інструментаў для стварэння і апрацоўкі відэакантэнту. Падтрымлівае розныя фарматы блогаў і стрымінгавага вяшчання. Выкарыстоўвае ўласныя мадэлі папулярызацыі і манетызацыі кантэнту.

RUTUBE
Заснаванне 2006
Размяшчэнне
Колькасць супрацоўнікаў
  • 80 чал.
Сайт rutube.ru (руск.)

На платформе даступны як прыватныя, так і карпаратыўныя блогі. Найбольш папулярныя фарматы — забаўляльныя шоу, анлайн-трансляцыі, стрымінгавыя эфіры ТБ-каналаў, блогі, майстар-класы, тэлеперадачы, кіно і серыялы[1].

RUTUBE стварае ўласны арыгінальны кантэнт у розных катэгорыях: забавы, гумар, спорт, кіберспорт, адукацыя, вандраванні, дзіцячы кантэнт і іншыя.

Зноскі

Спасылкі правіць