«Rainbow Play Systems» — амерыканская кампанія, вытворца драўлянага дзіцячага гульнявога абсталявання, якая мае сетку дыстрыб’ютараў (рознічных гандлёвых кропак) па ўсім свеце: Беларусі, Вялікабрытаніі, Літве, Фінляндыі, Італіі, Канадзе, Кітаі, Карэі, Ліване, Мексіцы, Нарвегіі, ААЭ, Расіі, Румыніі, Індыі, Перу, Славакіі, ЗША, Турцыі, Швейцарыі, Японіі<[1]. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў горадзе Брукінгз, Паўднёвая Дакота.

«Rainbow Play Systems»
Тып карпарацыя
Заснаванне 1985
Заснавальнікі Грэг Фостэр
Размяшчэнне ЗША Паўднёвая Дакота
Галіна дзіцячае гульнявое абсталяванне
Прадукцыя драўляныя дзіцячыя пляцоўкі і аксэсуары
Дэвіз Childhood memories under construction
Сайт http://rainbowplay.by/

Гісторыя правіць

Кампанія пачала сваё існаванне ў 1985 годзе ў якасці невялікага спецыялізаванага цэха ў Мінесоце, ЗША, і вырасла да аднаго з лідараў галіны. У ў 1990-х гадах яна пашырылася на рынку ЗША, дзякуючы сетцы незалежных дыстрыб’ютараў.

Дзейнасць правіць

Кампанія вырабляе некалькі серый модульных дзіцячых гульнявых комплексаў бытавога і камерцыйнага прызначэння, а таксама аксэсуары да іх.

Прадукцыя правіць

Дадзеная кампанія прадстаўляе 2 асноўных тыпу гульнявых комплексаў — Castle і Clubhouse.

Комплекс Castle абапіраецца на лесвіцу і скаладром, мае шырокі дах, арэлі-шыну, якая верціцца на 360°, канатную лесвіцу і падыходзіць для ўстаноўкі на няроўную паверхню.

Комплекс Clubhouse больш кампактны, мае 2 гульнявыя зоны, пясочніцу, можа камплектавацца столікам або гульнявой хаткай.

Матэрыялы правіць

Для вытворчасці комплексаў выкарыстоўваецца суцэльная драўніна такіх парод дрэва, як Секвоя, Чырвоны кедр, Дугласова піхта. Уся драўніна праходзіць адмысловую апрацоўку [2], дзякуючы якой драўляныя дэталі вытрымліваюць перапады тэмператур і вільготнасці, і таму комплексы Rainbow рэкамендаваны для круглагоднага выкарыстання.

Сёння правіць

У цяперашні час фабрыка кампаніі займае 0,53 кв.км. ў г. Брукингс, Паўднёвая Дакота, вытворчыя плошчы кампаніі складаюць 120,000 кв.м. На фабрыцы працуе больш за 500 супрацоўнікаў.

Кліенты правіць

Адным з вядомых кліентаў гэтай кампаніі з’яўляецца сям’я Прэзідэнта ЗША Барака Абамы [3]. 4 сакавіка 2009 комплекс, выраблены кампаніяй Rainbow, быў устаноўлены на Паўднёвы лужок Белага дома, як раз насупраць вокнаў Авальнага кабінета [4]. Гэта першы дзіцячы гульнявы ​​комплекс, які з’явіўся у Белым доме з часоў Прэзідэнта Джона Ф. Кэнэдзі.

Акрамя таго, сярод знакамітых кліентаў можна пералічыць Арнольда Шварцэнэгера, Брытні Спірс, Біла Гейтса, Брэда Піта.

Афіцыйныя дыстрыб’ютары правіць

З 2013 года офіс афіцыйнага дыстрыб’ютара Rainbow Play Systems ў Беларусі знаходзіцца ў Мінску[5][6][7].

Зноскі

Спасылкі правіць