Rhopalurus junceus — від павукападобных сямейства Buthidae[1].

Rhopalurus junceus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhopalurus junceus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  419285

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Від з’яўляецца эндэмікам астравоў Куба і Дамініканская Рэспубліка, а таксама часткі Цэнтральнай Амерыкі. Жыве ў розных экасістэмах, пачынаючы ад саванных лясоў і заканчваючы паўпустынямі. Звычайна яго знаходзяць пад камянямі або паваленымі дрэвамі[2].

Апісанне правіць

Дарослыя скарпіёны дасягаюць у даўжыню 55-100 мм. Іх цела ад жаўтлява-карычневага да ружовага і аранжавага, з чырвоным або фіялетавым хвастом. Восем канечнасцяў маюць больш цёмныя адценні фіялетавага або чорна-карычневага колеру[2].

Працягласць іх жыцця складае ад трох да пяці гадоў.

Атрута правіць

Кожны год на Кубе сотні людзей атрымліваюць укусы ад гэтага скарпіёна, але яны не небяспечныя, таму што LD50 яду складае 8 мг/кг, што занадта мала[2].

Разведзеная доза яду гэтага віду скарпіёна выкарыстоўваецца ў кубінскай традыцыйнай медыцыне для атрымання эскаазула (escorpión azul назва гэтага віду), як супрацьзапаленчы сродак. Яд афарбаваны ў сіні колер і змяшчае таксін, склад і структура якога пакуль невядомыя[3].

Зноскі