Ribes burejense — від раслін сямейства агрэставых[3][4].

Ribes burejense
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ribes burejense F. Schmidt

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  895212
NCBI  175188
EOL  2887110
GRIN  t:31782
IPNI  792603-1
TPL  tro-50041967

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовы куст. У залежнасці ад асаблівасцяў сартоў і глебава-кліматычных умоў вышыня куста дасягае 2 метры. Форма куста можа быць моцнаразгалінаванай і амаль слацца па зямлі ці амаль прамой[5].

Арэал правіць

Расліна паходзіць з умеранага поясу Азіі. Сустракаецца ў Манголіі, на Далёкім Усходзе Расіі, у Карэі і Кітаі[6].

Хімічны склад правіць

Ягады Ribes burejense утрымліваюць 6-12 % цукроў (фруктозы 3,34 — 6,08 %, глюкозы 2,4 — 5,09 % і цукрозы 0,3 — 0,87 %), кіслотнасць складае 0,4 — 0,74 %, пераважае лімонная кіслата. Расліна багатая на пекцінавыя рэчывы, утрымлівае значную колькасць вітаміну С, таксама маюцца вітаміны групы В і правітамін А[5].

Таксанамія правіць

Від Ribes burejense ўваходзіць у род Парэчкі (Ribes) сямейства Агрэставыя (Grossulariaceae) парадку Каменяломнікакветныя (Saxifragales).


  яшчэ 14 сямействаў
(па Сістэме APG III)
 
     
  парадак Каменяломнікакветныя     від Ribes burejense
         
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     семейство Агрэставыя   род
Парэчкі
   
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 150 відаў
   

Значэнне і выкарыстанне правіць

Каштоўны хімічны склад спелых ягад робіць яго карысным для ўжывання ў свежым выглядзе ў дыетычных і лекавых мэтах[5].

У медыцыне правіць

Спелыя ягады карысныя пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, пры парушэнні абмену рэчываў, асабліва пры лішняй вазе. Яго рэкамендуюць ужываць у ежу пры захворванні нырак і мачавога пузыра, пры малакроўі, для ўмацавання крывяносных сасудаў, пры некаторых кожных захворваннях і авітамінозе[5].

Пры дыябеце ягады супрацьпаказаны[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. F. Schmidt, 1868 In: Mem. Acad. Imp. Sci. Saint Petersbourg (Ser. 7) 12(2): 42
  4. World Plants: Synonymic Checklists of the Vascular Plants of the World Архівавана 18 сакавіка 2019.
  5. а б в г д Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Крыжовник дальневосточный // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 71-73. — 200 с. — 130 000 экз.
  6. Паводле сайта GRIN (гл. у картцы расліны)