Rogue Entertainment — кампанія па распрацоўцы камп’ютарных гульняў, якая размяшчалася ў горадзе Далас (штат Тэхас, ЗША). Офіс кампаніі размяшчаўся ў тым жа будынку, што і офіс «id Software», і паміж дзвюма гэтымі кампаніямі былі цесныя сувязі. Усе праекты «Rogue» будаваліся на рухавічках id, а таксама «Rogue» распрацавала два дапаўненні для гульняў Quake. Пасля закрыцця «Rogue» вялікая частка работнікаў першла ў «Nerve Software».

Rogue Entertainment
Тып Прыватная кампанія
Заснаванне 1994
Скасавана 2001
Размяшчэнне Плана, Тэхас, ЗША
Галіна Індустрыя камп’ютарных і відэагульняў
Прадукцыя Strife[d]
Сайт rogue-ent.com (англ.)

Гульні, распрацаваныя Rogue Entertainment правіць