Шчаўе прыморскае

(Пасля перасылкі з Rumex maritimus)

Шчаўе прыморскае[3] (Rúmex maritimus) — травяністая расліна, від роду Шчаўе (Rumex) сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).

Шчаўе прыморскае
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex maritimus L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  20965
NCBI  467604
EOL  585452
GRIN  t:32538
IPNI  697295-1
TPL  kew-2424694

Расце па берагах азёр, балот, рэк, ручаёў, канаў, каля дарог, каля жылля.

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовая травяністая расліна.

Сцябло прамое, вышынёй 10-60 см, баразнаватае, голае; у верхняй частцы галінастае.

Лісце ланцэтнае, вострае, да аснавання клінавата звужанае. Верхняе — сядзячае, ніжняе — кароткачарашковае.

Кветкі двухполыя, дробныя. Цвіце ў чэрвені — ліпені.

Суквецце — галінастае; унізе з расстаўленых, уверсе — са збліжаных мутовак.

Плады — арэшкі чырванавата-бурага колеру. Спеюць у ліпені — жніўні.

Хімічны склад правіць

У каранях знойдзены антрахіноны (хрызафанол, эмадзін, фісцын).

У надземнай частцы ўтрымліваюцца сапаніны, флаваноіды, антрахіноны, вітаміны С, РР, карацін.

У насенні выяўленыя дубільныя рэчывы.

Значэнне і прымяненне правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць