SAAB 90
Агульныя даныя
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 

SAAB 90 — двухдзверны седан сярэдняга класа шведскага вытворцы SAAB. Выпускаўся з 1984 па 1987 год на заводзе фінскай кампаніі Valmet Automotive ў горадзе Ўусікаўпункі. Прадаваўся толькі на ўнутраным рынку Швецыі. Выраблена 25 378 аўтамабіляў.

SAAB 90 — далейшае развіццё SAAB 99, па сутнасці — ранейшая мадэль з новай задняй часткай кузава, аналагічнай двухдзвернаму SAAB 900.

У 1986 годзе быў праведзены лёгкі рэстайлінг. Мадэрнізацыі была падвергнутая падвеска і абноўлены экстэр’ер.

Выпуск завершаны ў верасні 1987 года, бо карбюратарны рухавік, які мог працаваць на этыляваным бензіне, не мог быць абсталяваны каталізатарам для выканання новых нормаў выкіду CO.

Апісанне правіць

SAAB 90

Мадэль Saab 90 мела двухдверны пяцімесцавы кузаў седан. Фірмай SAAB прадастаўлялася гарантыя ад скразной карозіі кузава на працягу 3 гадоў.

Фары абсталёўваліся абмывальнікам. Руль рэгуляваўся па вышыні, але не меў узмацняльніка. Крэсла кіроўцы абсталёўвалася рэгуляваннямі ў дзвюх плоскасцях і падагрэвам.

Карбюратарны радны 4-цыліндравы 8-клапанны рухавік з сістэмай газаразмеркавання DOHC аб’ёмам 1985 см³ размяшчаўся падоўжна спераду. Ён развіваў магутнасць 100 к.с. пры 5200 аб/хв і меў максімальны круцільны момант 161 Нм пры 3500 аб/хв. З гэтым маторам аўтамабіль разганяўся да 100 км/г за 14 сек і набіраў максімальную хуткасць 165 км/г.

Рухавікі агрэгатаваліся з 4- і 5-ступеньчатымі механічнымі каробкамі перадач.

На мадэль усталёўваліся дыскавыя тармазы з узмацняльнікамі, прычым як на пярэднія колы, так і на заднія. У падвесцы выкарыстоўваліся амартызацыйныя стойкі.

 
Тэхнічныя характарыстыкі Saab 90
Габарыты, мм
даўжыня / шырыня / вышыня
4477 / 1690 / 1425
Колавая база, мм 2465
Рухавік Бензінавы, радны, 4-цыліндравы,
усталяваны спераду, падоўжна
Аб’ём, см³ 1985
Магутнасць
пры аб/хв
73 кВт (100 к.с.)
пры 5200 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
162 Н·м
пры 3500 аб / хв
Каробка перадач пяціступеньчатая, механічная
Шыны 175/70 R 15
Маса без нагрузкі, кг 1145
Макс. хуткасць, км/г 165
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с 14,0
Выдатак паліва, л/100 км 11,4

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць