Shoot-Out 2014 (снукер)

(Пасля перасылкі з Shoot-Out 2014, снукер)


Shoot-Out 2014 (таксама вядомы як 888casino.com Shoot-Out 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які прайшоў з 24 па 26 студзеня 2014 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў пятым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія 888 Holdings PLC. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Shoot-Out 2014
Фота
Сезон 2013/2014
Тэрміны 24 — 26 студзеня 2014
Арэна Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы
Горад Блэкпул
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар 888 Holdings PLC
Фармат Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £130,000
Прызавыя пераможцы £32,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Мартын Гоўлд
Фінал
Пераможца Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл
Фіналіст Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм
Лік 77:19
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 64
Колькасць матчаў 63
Колькасць фрэймаў 63
Колькасць соценных серый 1
Найвышэйшая серыя 101 (Раян Дэй)
←2013Shoot-Out2015→
Снукерны сезон 2013/2014
←Мастэрс German Masters→

Леташні чэмпіён турніру Мартын Гоўлд саступіў ужо ў першым матчы дэбютанту кітайскаму снукерысту Чжану Аньдзе - 14:44. Валіец Дамінік Дэйл, абыграўшы Фергала О'Браена (82:1), Бары Хокінса (69:7), Марка Алена (51:45), Эндру Хігінсана (81:1), а таксама Раяна Дэя (64:6) і Сцюарта Бінэма (77:19) ў паўфінале і фінале адпаведна, стаў пераможцам турніру. Перамога стала чацвёртым прафесійным тытулам ў кар'еры Дэйла. Адзіны соценны брэйк на турніры аформіў Раян Дэй — 101 ачко.

Прызавыя грошы правіць

У 2014 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія 888 Holdings PLC. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £32000
Фіналіст £16000
Паўфіналісты £8000
Чвэрцьфіналісты £4000
1/8 фіналу £2000
1/16 фіналу £1000
1/32 фіналу £500
Найвышэйшы брэйк £2000
Агульны прызавы фонд £130000

Удзельнікі правіць

На турніры Shoot-Out 2014 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Чатыры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Ніл Робертсан (1), Дзін Дзюньхуэй (3), Джад Трамп (4) і Марка Фу (9).

Шасцёра гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у пяты раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Кен Доэрці (27), Алан Мак-Манус (37), Род Лоўлер (41), Найджэл Бонд (44), Стыў Дэвіс (49) і Бары Пінчэс (59). Джымі Уайт (50) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняўся з турніру, не згуляўшы там ні аднаго матчу.

Дэбютантамі Shoot-Out у 2014 годзе сталі пяцёра гульцоў: Дэчават Пумджаенг (51), Ян Бэрнс (58), Лука Брэсэль (61), Ліам Хайфілд (62) і Чжан Аньда (64).

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2014 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Найджэл Бонд у 2011 годзе, Бары Хокінс у 2012 годзе і Мартын Гоўлд у 2013 годзе.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2014 года стаў 56-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру быў 51 год, а Найджэлу Бонду — 48. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2014 стаў 18-гадовы Лука Брэсэль. Чжану Аньдзе, Майклу Уайту, Джэку Лісоўскі і Энтані Мак-Гілу было па 22 гады, а Ліаму Хайфілду і Цаа Юйпэну — па 23.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Дэбютант турніру


П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П 100+ ПГ (£)[у 1]
1 2   Марк Сэлбі 19.06.1983 2011 1/8 фіналу (2011) 3 7 4 3 57.14% 1 4000
2 5   Стывен Магуайр 13.03.1981 2011 Паўфінал (2013) 3 9 6 3 66.67% 0 10500
3 6   Бары Хокінс 23.04.1979 2011 Перамога (2012) 3 11 9 2 81.82% 0 36500
4 7   Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2011 1/8 фіналу (2011) 3 6 3 3 50% 0 3500
5 8   Шон Мёрфі 10.08.1982 2011 1/32 фіналу (2011, 2012, 2013) 3 3 0 3 0% 0 1500
6 10   Марк Ален 22.02.1986 2011 Фінал (2013) 3 10 7 3 70% 0 18500
7 11   Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2011 1/16 фіналу (2012, 2013) 3 5 2 3 40% 0 2500
8 12   Джон Хігінс 18.05.1975 2011 1/16 фіналу (2011, 2012) 3 5 2 3 40% 0 2500
9 13   Роберт Мілкінс 06.03.1976 2011 Фінал (2011) 3 11 8 3 72.73% 0 19000
10 14   Марк Дэвіс 12.08.1972 2011 Чвэрцьфінал (2012) 3 8 5 3 62.5% 0 6000
11 15   Джо Пэры 13.08.1974 2011 1/16 фіналу (2011) 3 4 1 3 25% 0 2000
12 16   Грэм Дот 12.05.1977 2011 Фінал (2012) 3 9 6 3 66.67% 0 17500
13 17   Алістэр Картэр 25.07.1979 2011 1/16 фіналу (2011) 3 4 1 3 25% 0 2000
14 18   Марк Уільямс 21.03.1975 2011 Чвэрцьфінал (2013) 3 7 4 3 57.14% 0 5500
15 19   Мэцью Стывенс 11.09.1977 2011 1/16 фіналу (2012) 3 4 1 3 25% 0 2000
16 20   Майкл Холт 07.08.1978 2011 Паўфінал (2013) 3 7 4 3 57.14% 0 9000
17 21   Пітэр Эбдан 27.08.1970 2011 1/32 фіналу (2011, 2012, 2013) 3 3 0 3 0% 0 1500
18 21   Раян Дэй 23.03.1980 2011 1/8 фіналу (2011, 2012) 3 8 5 3 62.5% 0 5000
19 25   Марк Кінг 28.03.1974 2011 Чвэрцьфінал (2011) 3 6 3 3 50% 1 5000
20 26   Сяа Гадун 10.02.1989 2012 1/32 фіналу (2012, 2013) 2 2 0 2 0% 0 1000
21 27   Том Форд 17.08.1983 2011 Паўфінал (2012) 3 8 5 3 62.5% 0 9500
22 28   Эндру Хігінсан 13.12.1977 2011 Чвэрцьфінал (2013) 3 7 4 3 57.14% 0 5500
23 29   Дамінік Дэйл 29.12.1971 2011 Чвэрцьфінал (2012) 3 9 6 3 66.67% 0 7000
24 30   Мартын Гоўлд 14.09.1981 2011 Перамога (2013) 3 11 9 2 81.82% 1 36500
25 31   Маркус Кэмбэл 22.09.1972 2011 Паўфінал (2011) 3 9 6 3 66.67% 0 10000
26 32   Майкл Уайт 05.07.1991 2012 1/8 фіналу (2013) 2 4 2 2 50% 0 2500
27 33   Кен Доэрці 17.09.1969 1990 1/8 фіналу (1990, 2011) 4 10 6 4 60% 0 4250
28 34   Бэн Вуластан 14.05.1987 2012 1/16 фіналу (2013) 2 3 1 2 33.33% 0 1500
29 35   Фергал О'Браен 08.03.1972 2011 1/8 фіналу (2011) 3 6 3 3 50% 0 3500
30 36   Дэвід Гілберт 12.06.1981 2013 1/32 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 0 500
31 37   Джэк Лісоўскі 25.06.1991 2012 1/8 фіналу (2013) 2 4 2 2 50% 0 2500
32 38   Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 1/8 фіналу (2012) 2 5 3 2 60% 0 3000
33 39   Марк Джойс 11.08.1983 2012 1/16 фіналу (2013) 2 3 1 2 33.33% 0 1500
34 40   Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 2011 1/32 фіналу (2011, 2012, 2013) 3 3 0 3 0% 0 1500
35 41   Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2011 1/16 фіналу (2013) 3 4 1 3 25% 0 2000
36 42   Энтані Хэмілтан 29.06.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 3 7 4 3 57.14% 0 4000
37 43   Алан Мак-Манус 21.01.1971 1990 Паўфінал (1990) 4 10 6 4 60% 0 4500
38 44   Альфрэд Бёрдэн 14.12.1976 2011 1/16 фіналу (2011, 2012) 3 5 2 3 40% 1 2500
39 45   Джэймі Коўп 12.09.1985 2011 1/32 фіналу (2011, 2012, 2013) 3 3 0 3 0% 0 1500
40 48   Роры Мак-Лаўд 26.03.1971 2011 1/8 фіналу (2011) 3 5 2 3 40% 0 3000
41 50   Род Лоўлер 27.07.1971 1990 1/16 фіналу (2011) 4 6 2 4 33.33% 0 2250
42 51   Курт Мэфлін 08.08.1983 2013 Чвэрцьфінал (2013) 1 4 3 1 75% 0 4000
43 52   Джымі Робертсан 03.05.1986 2011 1/8 фіналу (2013) 3 5 2 3 40% 0 3000
44 53   Найджэл Бонд 15.11.1965 1990 Перамога (2011) 4 13 10 3 76.92% 0 35000
45 54   Дэйв Харальд 09.12.1966 2011 Паўфінал (2012) 3 9 6 3 66.67% 0 10500
46 55   Пітэр Лайнс 11.12.1969 2011 1/8 фіналу (2011) 3 6 3 3 50% 0 3500
47 56   Мэцью Сэлт 07.03.1985 2011 1/16 фіналу (2012, 2013) 3 5 2 3 40% 0 2500
48 57   Цаа Юйпэн 27.10.1990 2013 1/32 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 0 500
49 58   Стыў Дэвіс 22.08.1957 1990 1/16 фіналу (2011) 4 6 2 4 33.33% 0 2250
50 59   Джымі Уайт 02.05.1962 2011 1/32 фіналу (2011, 2012, 2013) 3 3 0 3 0% 0 1500
51 60   Дэчават Пумджаенг 11.07.1978 2014 0 0 0 0
52 61   Джэрард Грын 12.11.1973 2011 1/8 фіналу (2012) 3 6 3 3 50% 0 3500
53 62   Цянь Пэнфэй 16.08.1987 2013 1/32 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 0 500
54 63   Адыт'я Мехта 31.10.1985 2013 1/32 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 0 500
55 64   Майк Дан 20.11.1971 2011 Чвэрцьфінал (2011) 3 7 4 3 57.14% 0 5500
56 67   Робі Уільямс 28.12.1986 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 0 1000
57 68   Адам Дафі 30.03.1989 2013 1/32 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 0 500
58 69   Ян Бэрнс 11.03.1985 2014 0 0 0 0
59 70   Бары Пінчэс 13.07.1970 1990 Чвэрцьфінал (2012) 4 7 3 4 42.86% 0 5000
60 71   Цепчая Ун-Ну 18.04.1985 2013 1/8 фіналу (2013) 1 3 2 1 66.67% 0 2000
61 72   Лука Брэсэль 08.03.1995 2014 0 0 0 0
62 73   Ліам Хайфілд 01.12.1990 2014 0 0 0 0
63 74   Пол Дэвісан 01.10.1971 2013 1/32 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 0 500
64 75   Чжан Аньда 25.12.1991 2014 0 0 0 0
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру

Ход турніру правіць

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 8 снежня 2013 года і транслявалася ў прамым эфіры на радыё Talksport. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу) правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Чжан Аньда (64) 40:14   Мартын Гоўлд (24)   Марк Уільямс (14) 1:74   Марк Ален (6)
  Цаа Юйпэн (48) 65:1   Марк Сэлбі (1)   Роры Мак-Лаўд (40) 36:35   Пітэр Эбдан (17)
  Энтані Хэмілтан (36) 31:52   Алістэр Картэр (13)   Сцюарт Бінэм (4) 89:42   Джо Пэры (11)
  Бары Хокінс (3) 56:24   Род Лоўлер (41)   Джэймі Бёрнэт (34) 78:41   Дэчават Пумджаенг (51)
  Лука Брэсэль (61) 50:67   Бэн Вуластан (28)   Курт Мэфлін (42) 52:49   Маркус Кэмбэл (25)
  Марк Кінг (19) 82:0   Марк Джойс (33)   Адам Дафі (57) 39:97   Мэцью Стывенс (15)
  Найджэл Бонд (44) 62:47   Джэймі Джонс (32)   Джэрард Грын (52) 19:64   Сяа Гадун (20)
  Фергал О'Браен (29) 1:82   Дамінік Дэйл (23)   Пітэр Лайнс (46) 0:77   Майкл Холт (16)
  Ліам Хайфілд (62) 72:15   Стывен Магуайр (2)   Ян Бэрнс (58) 0:88   Цяпчая Ун-Ну (60)
  Альфрэд Бёрдэн (38) 103:4   Пол Дэвісан (63)   Рыкі Уолдэн (7) 13:62   Марк Дэвіс (10)
  Дэйв Харальд (45) 52:53   Джэймі Коўп (39)   Роберт Мілкінс (9) 34:65   Шон Мёрфі (5)
  Робі Уільямс (56) 54:29   Джэк Лісоўскі (31)   Грэм Дот (12) 29:22   Адыт'я Мехта (54)
  Майк Дан (55) 29:34   Том Форд (21)   Мэцью Сэлт (47) 43:29   Джон Хігінс (8)
  Дэвід Гілберт (30) 41:40   Энтані Мак-Гіл (35)   Кен Доэрці (27) 53:79   Алан Мак-Манус (37)
  Майкл Уайт (26) 93:1   Бары Пінчэс (59)   Эндру Хігінсан (22) 46:8   Цянь Пэнфэй (53)
  Джымі Уайт (50) 32:51   Джымі Робертсан (43)   Стыў Дэвіс (49) 33:84   Раян Дэй (18)

Другі раўнд (1/16 фіналу) правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Шон Мёрфі (5) 0:85   Джэймі Бёрнэт (34)   Эндру Хігінсан (22) 87:18   Ліам Хайфілд (62)
  Раян Дэй (18) 56:53   Майкл Уайт (26)   Бары Хокінс (3) 7:69   Дамінік Дэйл (23)
  Сяа Гадун (20) 30:41   Алан Мак-Манус (37)   Грэм Дот (12) 72:0   Том Форд (21)
  Джэймі Коўп (39) 8:62   Алістэр Картэр (13)   Марк Ален (6) 86:0   Робі Уільямс (56)
  Мэцью Стывенс (15) 53:20   Найджэл Бонд (44)   Курт Мэфлін (42) 82:20   Цаа Юйпэн (48)
  Цепчая Ун-Ну (60) 76:48   Майкл Холт (16)   Дэвід Гілберт (30) 43:72   Марк Дэвіс (10)
  Чжан Аньда (64) 0:89   Сцюарт Бінэм (4)   Джымі Робертсан (52) 22:47   Марк Кінг (20)
  Роры Мак-Лаўд (29) 9:85   Мэцью Сэлт (23)   Альфрэд Бёрдэн (46) 62:5   Бэн Вуластан (16)

Трэці раўнд (1/8 фіналу) правіць

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец
  Грэм Дот (12) 61:1   Алістэр Картэр (13)   Алан Мак-Манус (37) 48:51   Мэцью Стывенс (15)
  Курт Мэфлін (42) 59:10   Джэймі Бёрнэт (34)   Эндру Хігінсан (22) 40:22   Альфрэд Бёрдэн (46)
  Марк Дэвіс (10) 109:0   Цепчая Ун-Ну (60)   Марк Кінг (20) 1:59   Раян Дэй (18)
  Марк Ален (6) 45:51   Дамінік Дэйл (23)   Сцюарт Бінэм (4) 82:6   Мэцью Сэлт (23)

Чвэрцьфіналы правіць

Першы гулец Лік Другі гулец
  Мэцью Стывенс (15) 33:34   Сцюарт Бінэм (4)
  Дамінік Дэйл (23) 81:1   Эндру Хігінсан (22)
  Курт Мэфлін (42) 7:105   Раян Дэй (18)
  Грэм Дот (12) 57:7   Марк Дэвіс (10)

Паўфіналы правіць

Першы гулец Лік Другі гулец
  Раян Дэй (18) 6:64   Дамінік Дэйл (23)
  Грэм Дот (12) 0:62   Сцюарт Бінэм (4)

Фінал правіць

Фінал: Рэферы: Мікаэла Таб.
Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы, Блэкпул, Англія, 26 студзеня 2014.
Дамінік Дэйл (23)
  Уэльс
77:19 Сцюарт Бінэм (4)
  Англія
61 Найвышэйшы брэйк 15
0 Соценныя брэйкі 0
1 Брэйкі 50+ 0

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў правіць

У рамках турніру Shoot-Out 2014 было зроблена было зроблена 14 паўсоценных брэйкаў, з якіх толькі адзін быў соценным.

Раян Дэй і Альфрэд Бёрдэн зрабілі па дзве серыі, якія перавышаюць 50 ачкоў. Пры гэтым, на рахунку Дэя адзіны сэнчуры - 101 ачко, за які ён атрымаў традыцыйную ўзнагароду ў £2,000.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
  Раян Дэй 2 1 1 101; 58
  Альфрэд Бёрдэн 2 0 2 96, 55
  Майкл Уайт 1 0 1 93
  Сцюарт Бінэм 1 0 1 89
  Цепчая Ун-Ну 1 0 1 88
  Мэцью Стывенс 1 0 1 68
  Дамінік Дэйл 1 0 1 61
  Алан Мак-Манус 1 0 1 60
  Найджэл Бонд 1 0 1 58
  Мэцью Сэлт 1 0 1 55
  Курт Мэфлін 1 0 1 52
  Майкл Холт 1 0 1 50
Увогуле 14 1 13 Найвышэйшы брэйк: 101 (Раян Дэй)

Спасылкі правіць