Spacewatch — гэта праект універсітэта Арызоны, мэтай якога з'яўляецца пошук і адкрыццё малых целаў Сонечнай Сістэмы.

Дынаміка выяўлення калязямных астэроідаў рознымі праектамі пачынаючы з 1995 года

Праект быў заснаваны ў 1980 годзе прафесарам Томам Герэльсам у Кіт-Пікскай абсерваторыі, а цяпер яго ўзначальвае доктар Роберт Макмілан[1].

Прылады правіць

0,91-м f/3 рэфлектар
  • код абсерваторыі: 691
  • поле зроку: 2,9 квадратных градусу
  • стандартная працоўная вытрымка: 120 з
  • пранікальнасць: 21,7 V
1,8-м f/2,7 рэфлектар
  • код абсерваторыі: 291
  • поле зроку: 0,78°, дрыфт-скан
  • пранікальнасць: 22,2 V

Адкрыцці правіць

Адкрыцці, здзейсненыя ў рамках гэтага праекта, вельмі разнастайныя. Было выяўлена некалькі невядомых раней калязямных астэроідаў:

астэроідаў з групы Кентаўраў:

і некалькі аб'ектаў пояса Койпера:

Ізноў быў адкрыты астэроід (719) Альберт  (англ.), які да гэтага часу амаль 90 лёт лічыўся страчаным. Акрамя таго, была адкрыта перыядычная камета 125P/Spacewatch. Адзін са спадарожнікаў Юпітэра — Калірое — таксама абавязана сваім адкрыццём гэтаму праекту. У гонар гэтага праекта быў названы адзін з астэроідаў галоўнага пояса — (4255) Spacewatch  (англ.), дарэчы таксама адкрыты ў рамках гэтага праекта.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. The Spacewatch Project. Arizona Board of Regents. 2010.