Spilosoma lubricipeda — від матылькоў з падсямейства мядзведзіцы (Arctiinae).
Spilosoma lubricipeda |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Spilosoma lubricipeda |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Spilosoma lubricipeda
|
|
Памер матылька — 15-23 мм. Размах крылаў 34 — 48 мм. Фон крылаў белы, можа быць светла-жоўтым, асабліва ў паўночных абласцях. Чорныя плямкі на крылах моцна вар’іруюць па колькасці і гушчыні, часам наогул адсутнічаюць, аднак у цэнтры задняга крыла заўсёды размяшчаецца адна пляма. Для гэтага віду характэрна жоўтае брушка з белым канцом. Хабаток развіты слаба. Від падобны на Spilosoma urticae, але адрозніваецца вялікай колькасцю плям на пярэдніх крылах, якія размешчаны менш упарадкавана. На задніх крылах плям таксама больш.
Распаўсюджанне
правіць
Асаблівасці біялогіі
правіць
Лёт імага ў маі-чэрвені, у вялікай колькасці ляціць на святло. Пры небяспецы прыкідваецца мёртвым, у працэсе прытворства цела матыля выгінаецца і ворагу дэманструецца жоўта-чорны малюнак на брушку, які павінен вырабіць страшны эфект.
Вусень цёмна-буры, з пучкамі доўгіх чорных валасінак, белымі дыхальцамі жаўтлявай спінной лініяй. Корміцца на відах родаў мята (Mentha), вярба (Salix), крапіва (Urtica), люцэрна (Medicago), гарчак (Polygonum), шчаўе (Rumex), маліна (Rubus), гарох (Pisum), канюшына (Trifolium), герань (Geranium), ягаднік (Vaccinium), трыпутнік (Plantago), дзьмухавец (Taraxacum), салата (Lactuca) і іншых травах. Вусені неядомыя, што, зрэшты, характэрна і для лічынак многіх іншых мядзведзіц[1].
Зноскі