Стэмфіліум

(Пасля перасылкі з Stemphylium)

Стэмфі́ліум[1] (Stemphylium) — род недасканалых грыбоў сямейства Плеяспоравыя (Pleosporaceae).

Стэмфіліум

Стэфіліум сарцынападобны (Stemphylium sarciniforme)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Stemphylium Wallroth, 1833


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  14163
NCBI  95729
EOL  21011
MB  10081

Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 4 віды: стэмфіліум паслёнавы (Stemphylium solani), стэфіліум сарцынападобны (Stemphylium sarciniforme), цыбулевы стэмфіліум (Stemphylium allii), шматгронкавы стэмфіліум. Трапляюцца на раслінных рэштках, насенні, спелых пладах, выклікаюць іх гніенне. Некаторыя — факультатыўныя паразіты, узбуджальнікі плямістасці раслін.

Апісанне правіць

Міцэлій септыраваны, развіваецца ў тканках або частках або часткова на паверхні. Канідыяносцы дэферэнцыяваныя, адзіночныя або ў выглядзе дзярнінак. Канідыі адзіночныя, верхавінкавыя, з папярочнымі і падоўжнымі перагародкамі або з некалькімі перацяжкамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бельская С. І. Стэмфі́ліум // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 231. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Род Стемфилий (Stemphylium) // Жизнь растений : в 6 т. / гл. ред. Ал. А. Фёдоров. — М. : Просвещение, 1976. — Т. 2 : Грибы / под ред. М. В. Горленко. — 479 с. — 300 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць