surf — гэта мінімалістычны браўзер, распрацаваны суполкай suckless.org. Інтэрфейс карыстальніка гэтага браўзера не мае ніякіх графічных элементаў кіравання, кіраванне браўзерам адбываецца з дапамогай спалучэнняў клавіш.

surf
Выява лагатыпа
Тып мінімалістычны браўзер
Аўтар Крыстоф Лохман
Распрацоўшчык Крыстоф Лохман, Эно Боланд, Тролс Хенрыксен і іншыя
Напісана на C
Інтэрфейс GTK
Аперацыйная сістэма Unix-падобныя
Апошняя версія
  • 2.1 (8 мая 2021)[1]
Ліцэнзія Ліцэнзія MIT
Сайт surf.suckless.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асаблівасці правіць

Набор функцый surf быў наўмысна абмежаваны. Адзіныя графічныя элементы, якія мае браўзер, — гэта паказ старонкі і, па жаданні, палосы пракруткі. Асноўная функцыянальнасць браўзера рэалізавана ў старонняй бібліятэцы WebKit, а астатняя частка праграмы забяспечвае толькі акно і набор элементаў XProperties для кіравання яго паводзінамі. Браўзер падтрымлівае файлы cookie, аднак не мае некаторых іншых звычайных функцый браўзераў, такіх як карткі, закладкі або фільтраванне рэкламы. Адраснага радка таксама няма, замест яго карыстальнік павінен запісать URL у элеменце XProperty _SURF_URI.

Большая частка канфігурацыі surf выконваецца праз рэдагаванне файла загалоўка канфігурацыі ў яго зыходным кодзе, а затым яго кампіляцыі. Некаторыя параметры можна змяніць без кампіляцыі, праз аргументы каманднага радка або гарачыя клавішы.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць