Tennis for Two

адна з першых камп’ютарных гульняў з графічным інтэрфейсам

«Tennis for Two» (бел.: тэніс для дваіх) — адна з першых камп’ютарных гульняў з графічным інтэрфейсам і першая шматкарыстальніцкая гульня. Была распрацавана ў 1958 годзе фізікам Уільямам Хігінботамам.

Tennis for Two
Выява камп’ютара «Tennis for Two» на CAX 2010.
Выява камп’ютара «Tennis for Two» на CAX 2010.
Распрацоўшчыкі Уільям Хігінботам, Роберт Дворжак
Дата выпуску 18 кастрычніка 1958
Жанр Аркада
Стваральнікі
Геймдызайнер Уільям Хігінботам
Тэхнічныя даныя
Платформа АВМ / асцылограф
Рэжым гульні Шматкарыстальніцкая гульня
Мова інтэрфейсу без моўнага зместу[d]
Кіраванне Paddle
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Увосень у Брукхэйвенскай лабараторыі праходзілі дні адкрытых дзвярэй. Хігінботам, кіраўнік прыборабудаўнічага аддзела, ведаў, што наведвальнікаў складана зацікавіць фатаграфіямі і іншымі статычнымі экспанатамі. У яго ўзнікла ідэя стварыць электронную гульню. На экране асцылографа маляваліся ў вертыкальным разрэзе тэнісны корт з сеткай і мяч [1]. Два гульца пры дапамозе пульта з paddle перакідалі мяч праз сетку. Ні гульцы, ні ракеткі на экране не маляваліся.

Гульня была рэалізавана на АВМ. Хігінботам распрацаваў электронныя схемы для гульні; лабарант Роберт Дворжак праводзіў канчатковую зборку.

Лёс гульні правіць

«Tennis for Two» была вельмі папулярным экспанатам, аднак Хігінботам у той час не зразумеў значнасць свайго вынаходства, і таму не паспрабаваў запатэнтаваць гульню. Нягледзячы на папулярнасць, гульня праіснавала меней двух гадоў. Пасля дзён адкрытых дзвярэй 1959 «Tennis for Two» была разабрана, а асцылограф і АВМ пушчаны на іншыя патрэбы лабараторыі.

Зноскі

Спасылкі правіць