The Elder Scrolls V: Dragonborn

«The Elder Scrolls V: Dragonborn» (англ.: Старажытныя Скруткі 5: Драконанароджаны) — трэці глабальны дадатак да гульні «The Elder Scrolls V: Skyrim».

The Elder Scrolls V: Dragonborn
Распрацоўшчык Bethesda Game Studios
Выдавец Bethesda Softworks
Лакалізатар Сцяг Расіі -СофтКлаб
Частка серыі The Elder Scrolls[d]
Дата выпуску 4 снежня 2012
Жанр action/RPG
Стваральнікі
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Xbox 360, PlayStation 3 і Windows
Гульнявы рухавічок Havok[d]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня[1]
Мовы інтэрфейсу англійская[1], французская[1], нямецкая[1], італьянская мова[1], іспанская[1], японская мова[1], чэшская[1], польская[1] і руская[1]
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт

Распрацоўка правіць

Паводле даных сайта gameinformer.com, гандлёвую марку «Dragonborn» Bethesda Softworks зарэгістравала яшчэ ў маі 2012 года. Інфармацыя пра новы DLC была таксама знойдзена ў апошнім патчы для Skyrim на PC, які прадугледжваў, што Dragonborn будзе ўключаць новую браню, магчымасць асядлаць драконаў (што было ўжо прадстаўлена Bethesda на GameJam з прэзентацыі DICE 2012) і новую вялікую лакацыю, дзе будуць адбывацца падзеі DLC — Солстхейм, востраў, які ўжо аднойчы выступаў у якасці месца дзеяння адона Bloodmoon для TES III: Morrowind.

2 лістапада Bethesda Softworks апублікаваў запіс у сваім твітэры пра тое, што афіцыйны трэйлер Dragonborn з'явіцца ў панядзелак 5 лістапада. Таксама студыя апублікавала першы прома-арт, тым самым канчаткова развеяўшы ўсе сумневы наконт распрацоўкі DLC.

Як і папярэднія дадаткі, паводле дагавора з Microsoft, Dragonborn стаў даступны ігракам з Xbox 360 4 снежня, версія для PC стала даступная 5 лютага 2013, версія для PS3 — 12 лютага 2013 года. Уся інфармацыя пра выхад была апублікавана ў афіцыйным блогу Bethesda Softworks.

Крыніцы правіць

  1. а б в г д е ё ж з і Steam — 2003. Праверана 31 сакавіка 2022.