The Road Dogs

Блюз-рок гурт з Беларусі

The Road Dogs (на слэнгу "Блізкія Сябры"[1], даслоўна "Дарожныя сабакі") — гурт з Беларусі, які выконвае музыку ў стылі блюз-рок.[2]

The Road Dogs
Выява лагатыпа
Nišville Jazz Festival 2018 (Niš, Serbia)
Nišville Jazz Festival 2018 (Niš, Serbia)
Асноўная інфармацыя
Жанры
Гады 2007 - па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень
Склад
  • Сяргей Скляраў
  • Вадзім Галіулін
  • Максім Марчанка
  • Яўген Сцяпанаў
Былыя
ўдзельнікі
  • Юрый Аляшаў
  • Мікалай Валынец
  • Георгій Станкевіч
  • Святаслаў Чарнуха
Іншыя
праекты
Michał Kielak
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Гурт The Road Dogs быў заснаваны ў 2007 годзе ў Мінску і першапачаткова арыентаваўся на блюз-рок 1970-х гадоў. У далейшым стыль быў пашыраны да сучаснага блюзу і на сёння ўяўляе з сябе сплаў традыцый каранёвага блюзу, паўднёвага року, фанку, соўлу і госпелу.

У вытокаў гурта стаяць два бяссменыя лідары - гітарыст Вадзім Галіулін і вакаліст-гітарыст Сяргей Скляраў. Пазней да іх далучыліся бубнач Максім Марчанка і бас-гітарыст Мікалай Валынец. У такім складзе адбыўся першы выступ гурта 9 літаспала 2008 года на 3-м Міжанродным Фестывалі "Мінск блюз". З 2012 па 2016 год уключна з гуртом супрацоўнічаў гітарыст і аранжыроўшчык Георгій Станкевіч. першы альбом пад назвай "№1" быў запісаны ў 2013 годзе на студыі Maple Tree і выпушчаны фірмай Vigma. На самую вядомую песню "Волк" быў зняты кліп, сродкі на які былі сабраныя праз краўдфандынг-пляцоўку ULEJ. У арыгінальным складзе гурт праіснаваў да 2013 года, калі на змену Мікалаю Валынцу прыйшлоў бас-гітарыст Яўген Сцяпанаў.

Гурт мае за плячыма дзесяцігадовы досвед канцэртнай дзейнасці і актыўна выступае ў клубах, на вялікіх сцэнах, міжнародных блюзавых фестывалях (Suwałki Blues Festival, Nišville Jazz Festival, Blues Express) у Польшчы, Грузіі, Сербіі, Чэхіі, Беларусі і Расіі.

Цяперашні склад гурта

правіць

Іншыя ўдзельнікі гурта

правіць
  • Юрый Аляшаў — бас-гітара (лістапад 2007 - студзень 2008)
  • Мікалай Валынец — бас-гітара (студзень 2008 - лістапад 2013, канцэрты, туры)
  • Георгій Станкевіч — гітара, бэк-вакал, вакал (2012 - 2016)
  • Святаслаў Чарнуха — бубны (лістапад 2014 - май 2015, канцэрты, туры)
  • Кірыл Шэвандо — бубны, перкусія (канцэрты, туры)

Удзельнікі гурта па гадах

правіць

Інструменты

правіць

Унікальныя інструменты

правіць
 
The Road Dogs logo

Музыканты выкарыстоўваюць імянныя інструменты ручной працы[5] SVET Guitars беларускага гітарнага майстра Андрэя Школіка:

Прадстаўнікі брэндаў

правіць

Вадзім Галіулін і Сяргей Скляраў з'яўляюцца афіцыйнымі эндорсерамі вытворцы гітар Cort Guitars ў Беларусі.[8]

Дыскаграфія

правіць

Альбомы

правіць
Год Назва Фарматы выдання Выдавец Дызайн
2013 The Road Dogs №1[9]

CD, iTunes, Spotify
Google Play, Deezer
Amazon Music

Vigma  
2019 Circle Of Blues[10]

CD, iTunes, Spotify
Google Play, Deezer
Amazon Music

Flower Records
Год Назва Фарматы выдання Выдавец Дызайн
2011 Live In Balaklava CD, SoundCloud нет  

Зборнікі

правіць
Год Назва Фарматы выдання Выдавец
2014 Паэты жывуць у песьнях[11] SoundCloud Арт Сядзіба

Фестывалі

правіць
 
The Road Dogs at Blues Express XXIV, 2016 (Zakrzewo, Poland)

Зноскі

  1. Road Dog — The Online Slang Dictionary(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2017. Праверана 28 сакавіка 2019.
  2. The Road Dogs: "Калі музыка становіцца працай, то гэта бяда!"
  3. 7 адкрыццяў Склярава Архівавана 6 кастрычніка 2017.
  4. Студия Evolution — этнічныя бубны ў Мінску
  5. The Road Dogs запісваюць новы альбом на імянных гітарах
  6. Svet guitars — Roadcaster "The Road Dogs" Special
  7. Svet guitars — Telecaster "The Road Dogs" Special
  8. Новыя эндорсеры Cort ў Беларусі!
  9. The Road Dogs "No.1"
  10. The Road Dogs "Circle Of Blues"
  11. Паэты жывуць у песьнях
  12. Стань удзельнікам першага кліпа гурта THE ROAD DOGS! Архівавана 28 сакавіка 2019.
  13. Мінск Блюз 2009 Архівавана 5 кастрычніка 2017.
  14. Suwałki Blues Festival 2012
  15. The Beatles Shabli 2013
  16. Blues Aperitiv 2015 Архівавана 14 жніўня 2020.
  17. Blues Express 2016 Архівавана 5 кастрычніка 2017.
  18. Гарадскі фестываль "Блюз. Лето" 2017
  19. Магутны Фэст
  20. Blues Express 2017
  21. Suzdal Blues-Bike Festival 2018 Архівавана 23 лістапада 2018.
  22. Nišville Jazz Festival 2018 (Air Stage) Архівавана 30 студзеня 2019.
  23. Гурт The Road Dogs з Мінска выступіць у Грузіі
  24. Ochota Blues Festival 2018
  25. Gdynia Blues Festival 2019
  26. Suzdal Blues-Bike Festival 2019 Архівавана 26 снежня 2019.
  27. Blues Express 2019
  28. Podlaski Maraton Bluesowy 2019

Спасылкі

правіць