Thomisus onustus — від павукоў-бакаходаў з роду Thomisus.

Thomisus onustus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thomisus onustus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  890774
NCBI  1872008
EOL  1209832

Апісанне правіць

 
Фіялетавы камуфляж.

Гэты від праяўляе палавы дымарфізм як па памеры, так і па афарбоўцы. Дарослыя самцы дасягаюць даўжыні цела ўсяго 2-3 мм, а самкі 6-7 мм. У самцоў асноўны колер галавагрудзей вар’іруецца ад жоўта-карычневага да цёмна-карычневага, апістасома можа быць жоўтай і зялёнай або карычневай. Самкі вельмі зменлівыя па колеры, асноўны іх колер можа быць белым, жоўтым бледна-карычневым або ружовым, часам з дадатковымі адценнямі чырвонага.

Спосаб жыцця правіць

Як і іншыя віды сямейства павукоў-бакаходаў (Thomisidae), гэтыя павукі-крабы не робяць павуціння, а чакаюць у засадзе сваю здабычу на кветках. Павукі маскіруюцца, набываючы той жа колер, што і кветка, падманваючы як насякомых, так і птушак драпежнікаў. Здабыча складаецца з насякомых, якія наведваюць кветкі ўсіх відаў, такіх як мухі, пчолы, восы, матылі або жукі, якія часта ў некалькі разоў больш павука. Яны бяруць сваю здабычу двума магутнымі і моцна пашыранымі парамі пярэдніх ног і звычайна забіваюць іх, кусаючы за патыліцу. Пры нараджэнні могуць харчавацца пылком або нектарам, калі не хапае здабычы насякомых.

Размнажэнне правіць

Спарванне адбываецца пераважна ў чэрвені. Самец падымаецца на тыльны бок самкі для спарвання. Самка на працягу ўсяго спарвання абсалютна пасіўная і не праяўляе ніякіх агрэсіўных паводзін.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

 
Thomisus onustus у Бехбахане  (укр.), Іран

Від мае палеарктычнае распаўсюджанне, яго знаходзяць ад Вялікабрытаніі і Партугаліі на захадзе да Японіі на ўсходзе. Ён прысутнічае ў большасці краін Еўропы, але адсутнічаў у Ісландыі, Ірландыі, Нарвегіі, Даніі і Фінляндыі, а таксама назіраўся ў Іраку і Егіпце. Яго распаўсюджанне з поўначы на поўдзень распасціраецца ад Швецыі да Паўднёвай Афрыкі ад Сібіры да Цэнтральнай Явы, уключаючы умераныя і трапічныя эказоны. Гэтыя павукі аддаюць перавагу цёплай тэмпературы, безмарозным участкам, сухому і пясчанаму асяроддзю пражывання з высокай сонечнай радыяцыяй і сухімі лугамі.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць