Таментгіпнум бліскучы

(Пасля перасылкі з Tomenthypnum nitens)

Таментгі́пнум бліскучы (Tomentypnum nitens) — від брыевых імхоў сямейства брахітэцыевых, адзіны прадстаўнік рода Tomenthypnum.

Таментгіпнум бліскучы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tomenthypnum nitens


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  548133
NCBI  90276
EOL  856016
IPNI  ???
TPL  tro-35106192

Апісанне правіць

Двухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі шчыльныя, карычнева-зялёныя, у сухім стане бліскучыя. Сцябло прамастойнае, даўжынёй 5—15 см, перыста-разгалінаванае, з вострымі верхавінкамі, з аднаго боку ржава-карычнявата-лямцавае. Лісце шорсткае, прамаадыходнае, прадаўгавата-ланцэтнае, доўга- і тонказавостранае, з доўгай жылкай. Спарагоны на кароткіх бакавых галінках. Каробачка нахіленая або гарызантальная, прадаўгавата-цыліндрычная, сагнутая, на доўгай чырвонай ножцы. Перыстом двайны. Вечка востраканічнае, з дзюбкай. Каўпачок клабукападобны.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў Паўночным паўшар’і ад Арктыкі да паўднёвай мяжы лясоў. На Беларусі трапляецца ўсюды на балотах і забалочаных лугах, на глебе. Рэлікт ледавіковай эпохі.

Літаратура правіць