Transmission — просты і свабодны BitTorrent-кліент, большай часткай пад ліцэнзіяй GNU GPL з дробнымі фрагментамі пад ліцэнзіяй MIT.

Transmission
Выява лагатыпа
Transmission версіі 2.22 у Mac OS X
Тып файлаабменныя сеткі
Аўтар The Transmission Project
Распрацоўшчыкі суполка
Напісана на C, Objective-C
Інтэрфейс графічны (GTK+, Qt), камандны радок, вэб-інтэрфейс
Аперацыйная сістэма Windows (порт Transmission-Qt), Linux, Mac OS X і інш. UNIX-падобныя
Мовы інтэрфейсу беларуская і яшчэ 77 моў
Першы выпуск верасень 2005[1]
Апошняя версія 4.0.4 (24 жніўня 2023[2])
Стан актыўны
Ліцэнзія GNU GPL, часткова пад MIT
Сайт www.transmissionbt.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Transmission магчыма запусціць на Mac OS X (інтэрфейс Cocoa), іншых Unix-падобных аперацыйных сістэмах (інтэрфейс GTK+ і Qt (з версіі 1.60 на бэта стадыі), а таксама на BeOS / Zeta (натыўны інтэрфейс). Акрамя аконных інтэрфейсаў, Transmission мае магчымасць кіравання праз камандны радок і вэб-браўзер.

Transmission, у адрозненне ад шматлікіх іншых BitTorrent кліентаў, ужывае даволі мала сістэмных рэсурсаў. Праект накіраваны на стварэнне кліента з карыснай функцыянальнасцю, без празмернасцяў. З гэтай прычыны Transmission мае меней функцый, чым іншыя кліенты. Захаванне інтэрфейсу простым і інтуітыўным на ўсіх платформах з’яўляецца галоўнай мэтай дызайну.

Transmission уключаны ў склад некаторых аперацыйных сістэм, у тым ліку Debian GNU/Linux (пачынаючы з версіі 4.0 «Etch») і Ubuntu (пачынаючы з 8.04 «Hardy Heron» 2008 года), а таксама ў дыстрыбутыў Fedora 9 («Sulphur»).

Асноўныя магчымасці правіць

Усе платформы правіць

  • Стварэнне Torrent-файлаў
  • Выбарачная спампоўка і выдача прыярытэтаў файлам
  • Блок-спіс
  • Шыфраванне злучэнняў паміж пірамі
  • Абмен пірамі (сумяшчальны з BitTorrent, Vuze і μTorrent)
  • Падтрымка UPnP і NAT-PMP
  • Опцыі DHT і PEX
  • Хуткае аднаўленне спампоўкі з кэшаваннем піраў
  • Забарона піраў, якія дасылаюць занадта шмат кепскіх даных
  • Адзін порт праслухоўвання для ўсіх торэнтаў
  • Magnet
  • Падтрымка IPv6

Адметнасці для Mac OS X правіць

  • Загрузка і раздача чэргаў
  • Просты планавальнік
  • Налады для сартавання / фільтрацыі
  • Налады аўтараздачы
  • Абвяшчэнні Dock і Growl
  • Наладжвальная панэль інструментаў
  • Палепшаны індыкатар прагрэсу
  • Аўтаматычнае абнаўленне з дапамогай Sparkle
  • Універсальныя бінарныя файлы
  • 64-бітная сумяшчальнасць (10.6 Snow Leopard)

Зноскі

Спасылкі правіць