Trichiaceae — сямейства міксаміцэтаў парадку Trichiales. 6 родаў, 78 відаў (2013).

Trichiaceae

Плазмадыякарп Hemitrichia serpula
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichiaceae Chevall., 1826

Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  208472
EOL  8146

Біялагічнае апісанне правіць

Спорасховішчы — плазмодыякарпы або спарангіі (часам псеўдаэталіі). Спарангіі рознай формы: круглявыя, цыліндрычныя або булавападобныя, могуць быць прыўзняты на ножцы, у некаторых прадстаўнікоў няправільнай формы, адзінкавыя або ў групах.

Капіліцый прадстаўляе сабой сетку з галінаваных валокнаў альбо мноства асобных нітак. Ніткі капіліцыя полыя. Маюць розную арнаментацыю (спіралепадобныя або колцападобныя патаўшчэнні, шыпікі, сетачка); часам гладкія. Тыповы капіліцый з ізаляваных нітак са спіральнымі патаўшчэннямі.

Споры звычайна ярка-жоўтыя ў масе, у некаторых прадстаўнікоў — чырвоныя або бурыя.

Роды сямейства адрозніваюць ў асноўным па прыкметах капіліцыя і перыдыя. Межы некаторых родаў, як і самога сямейства, некалькі размытыя.

Прадстаўнікі правіць

Спіс родаў па стане на 2013 год:

Зноскі

Літаратура правіць