Валасаеды
(Пасля перасылкі з Trichodectidae)
Валасаеды<ref>[1] (Trichodectidae) — сямейства паразітычных насякомых атраду Пухаеды і вошы (Phthiraptera).
Валасаеды | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Валасаед кашэчы (Felicola subrostratus) | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Trichodectidae | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Цела пляскатае, даўжыня 0,8—10 мм, крылы адсутнічаюць, пакровы шчыльныя. Жывуць у поўсці млекакормячых, сілкуючыся агрубелымі часткамі скуры. Некаторыя прагрызаюць скуру да крыві. Развіццё адбываецца на жывёле-гаспадары. Распаўсюджаны шырока. Некаторыя віды паразітуюць на свойскіх жывёлах — сабаках, котках, конях, буйной рагатай жывёле.
Меры барацьбы правіць
У цёплы час года ўжываюць 1 % водны раствор хларафосу.
Зноскі
Літаратура правіць
- Гембіцкі А. С. Валасаеды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 400. — 575 с., іл. — 10 000 экз.