«U2» (вымаўляецца «Ю Ту») — рок-гурт з Дубліна, Ірландыя. Сфарміраваны ў 1976 годзе, «U2», пачынаючы з сярэдзіны 1980-х гадоў, з’яўляецца адным з самых папулярных і паспяховых гуртоў у свеце. Было прададзена каля 140 мільёнаў копій альбомаў гурта[1]. Па стане на 2006 год у іх актыве дваццаць дзве прэміі «Грэмі»[2], больш, чым у любога іншага гурта ў свеце.

U2
Выява лагатыпа
U2 выступае ў «Joshua Tree Tour 2017» у Бруселі, Бельгія, 1 жніўня 2017 года.
U2 выступае ў «Joshua Tree Tour 2017» у Бруселі, Бельгія, 1 жніўня 2017 года.
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок, пост-панк, софт-рок[d], дэнс-рок[d], поп-рок і панк-рок
Гады з 1976
Краіны
Горад Дублін
Адкуль Дублін
Лэйблы Island Records, Interscope Records[d], Columbia Records і Mercury Records[d]
Склад
u2.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Група была сфарміравана, калі Бона (вакал і гітара), Эдж (гітара, клавішы і вакал) і Адам Клейтан (бас-гітара) адгукнуліся на аб’яву, размешчаную Лары Маленам-малодшым; у той час яны былі падлеткамі-музыкантамі сярэдняй рукі. Да сярэдзіны 1980-х гадоў яны выпусцілі 4 альбома і здабылі адданы рух фанатаў, большай часткай за кошт гастроляў, непаўторнага, які стаў візітнай карткай, выканання гітарных партый Эджам, голасу Бона і глыбокіх па зместу тэкстаў песень. Яны здабылі статус зорак з выхадам у 1987 годзе альбома «The Joshua Tree», які часта завуць адным з найвялікшых альбомаў рока[3].

Напачатку 1990-х гадоў яны адказалі на рэвалюцыю ў альтэрнатыўнай і танцавальнай музыцы, крытыку ў свой адрас, і тое, што, па іх меркаванні, было застоем у музыцы, альбомам «Achtung Baby» і грандыёзным шоў «Zoo TV». Тым часам яны бесперастанку эксперыментуюць, даследуючы розныя музычныя кірункі.

Напачатку XXI стагоддзя «U2» грае больш звыклую музыку, але выкарыстоўвае свае ранейшыя напрацоўкі і працягвае карыстацца поспехам у публікі і крытыкаў. У 2004 годзе гурт заняў 22 месца з 100 у рэйтынгу «Найлепшыя артысты ўсіх часоў» (англ.: 100 Greatest Artists of All Time) часопіса «Rolling Stone»[4]. У 2005 годзе яго ўключылі ў «Залу славы рок-н-рола».

Члены гурта вядомыя за сваю актыўную палітычную дзейнасць у сферы правоў чалавека і сацыяльнай справядлівасці: удзел у «Міжнароднай амністыі», «Make Poverty History», кампаніі «ONE», «Live Aid», «Live 8», «DATA — Debt, AIDS, Trade in Africa» Бона і «Music Rising» Эджа.

Заўвагі правіць

  1. Vallely, Paul."Bono: The Missionary Архівавана 10 кастрычніка 2008.". The Independent, May 2006. Праверана 15 кастрычніка 2006.
  2. GRAMMY Winners List
  3. «Rock’s Hottest Ticket Архівавана 11 кастрычніка 2011.» Time Magazine Archive, April 1987.
  4. The Immortals: The First Fifty. Rolling Stone Issue 946. Rolling Stone. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 30 снежня 2011.

Літаратура правіць

  • Chatterton, Mark (2001). U2: The Complete Encyclopedia. Firefly Publishing. ISBN 0-946719-41-1
  • Flanagan, Bill (1995). U2 at the End of the World. Delacorte Press. ISBN 0-385-31154-0
  • Parra, Pimm Jal de la (2003). U2 Live: A Concert Documentary. Omnibus Press. ISBN 0-7119-9198-7
  • McCormick, Neil (ed), (2006). U2 by U2. HarperCollins Publishers. ISBN 0-00-719668-7
  • Wall, Mick, (2005). Bono. Andre Deutsch Publishers. ISBN 0233001593 (Promotional edition published by Paperview U.K is association with the Irish Independent)

Спасылкі правіць