Ulex europaeus — від дравяністых раслін роду Ulex сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Ulex europaeus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ulex europaeus L. (1753)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27013
NCBI  3902
EOL  703257
GRIN  t:40812
IPNI  524298-1
TPL  ild-8476

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Высокі калючы куст (60-200 см, рэдка да 4 м) з прамымі галінамі c рассеяна-валасістым апушэннем.

Лісце і бакавыя парасткі лінейныя, востра-калючыя, ператварыліся ў доўгія шыпы, толькі першыя 2-3 ліста пры прарастанні насення непарнапёрыстыя.

Кветканосы, чашачка і прыкветак густа лямцава-апушаныя. Прыкветкі невялікія, чырванавата-карычневыя. Кветкі залаціста-жоўтыя, падобныя на кветкі Caragana arborescens, адзінкавыя, звычайнага матыльковага тыпу. Кубачак двухлопасцевы, залозіста-валасісты, падзелены практычна да аснавання. Вяночак па даўжыні крыху пераўзыходзіць кубачак. Тычынкі спаяны ніткамі.

Бабы валасістыя і часам дасягаюць даўжыні да 15 мм[3].

Распаўсюджанне правіць

Сустракаецца ўздоўж атлантычнага ўзбярэжжа Заходняй Еўропы (у Атлантычна-Еўрапейскай правінцыі[4]) і ў Міжземнамор'і.

Прымяненне правіць

Часам вырошчваецца ў якасці корму для коней. З яго кветак здабываюць жоўтую фарбу. Галіны ўжываюцца як сурагат чаю.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Классическая и молекулярная биология
  4. Флористические деления суши

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Ulex Europaeus