Vanguard 1 (бел.: Авангард 1) — чацвёрты штучны спадарожнік Зямлі, другі штучны спадарожнік ЗША і першы спадарожнік на сонечных батарэях. Першапачаткова запуск планаваўся яшчэ на 1957 год, але з-за аварыі ракеты-носьбіта ён быў запушчаны толькі ў сакавіку 1958. Хоць сувязь з Vanguard 1 была страчана ў 1964, ён знаходзіцца на арбіце дагэтуль і з'яўляецца найстарэйшым штучным апаратам у космасе.

Vanguard 1
Арганізацыя United States Navy
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Распрацоўшчык United States Naval Research Laboratory
Спадарожнік Зямлі
Касмічная праграма Vanguard
Папярэдні Vanguard TV3
Наступны Vanguard 2
Абарачэнняў ~196,000 (16.3.2008)
Час запуску 12:15:41 17 сакавіка 1958
Ракета-носьбіт Сцяг ЗША Vanguard
Тэрмін працы ~2.200 дзён
NSSDC ID 1958-002B
Маса 1,474 кг
Вялікая паўвось 8.689,7 км
Эксцэнтрысітэт 0,1909
Нахіленне 34,25°
Перыяд абарачэння 134,2 хв
Апагей 3.969 км
Перыгей 654 км

Структура правіць

Vanguard меў форму шара з шасцю стрыжнямі-антэнамі. Дыяметр абалонкі — 16,3 см. Маса — 1,474 кг (менш, чым маса папярэдніх спадарожнікаў). Меліся два перадатчыка: 10 МВ, 108 МГц на ртутна-цынкавых батарэях і 5 МВ, 108.03 МГц на сонечных.

Саперніцтва паміж арміяй і ВМС правіць

У 19571958 гадах армія і флот ЗША вялі жорсткую барацьбу за права першымі запусціць амерыканскі спадарожнік. Армія прадстаўляла праграму Explorer, а флот — Vanguard. Пераможцам стаў флот, але падчас запуску Vanguard TV3 6 снежня 1957 адбылася аварыя ракеты-носьбіта і першым спадарожнікам ЗША стаў Explorer 1.