Virgin Galactic — кампанія, якая ўваходзіць у Virgin Group і плануе арганізоўваць турыстычныя субарбітальныя касмічныя палёты (пачынаючы з 2012 года) і запускі невялікіх штучных спадарожнікаў. У будучыні кампанія плануе прапанаваць сваім кліентам і арбітальныя палёты.

«Virgin Galactic»
англ.: Virgin Galactic
Тып таварыства з абмежаванай адказнасцю[d]
Лістынг на біржы Нью-Ёркская фондавая біржа[1]
Заснаванне 2004
Заснавальнікі Richard Branson[d] і Burt Rutan[d]
Размяшчэнне  ЗША: Нью-Мексіка
Ключавыя постаці Рычард Брэнсан
Уіл Уайтхарн
Галіна Касмічны турызм
Прадукцыя арбітальны самалёт[d]
Уласны капітал
  • 663 млн $ (2020)[2]
Абарот
  • 238 тыс. $ (2020)[2]
Аперацыйны прыбытак
  • −275 млн $ (2020)[2]
Чысты прыбытак
  • −273 млн $ (2020)[2]
Актывы
  • 804 млн $ (2020)[2]
Капіталізацыя
  • 9,49 млрд $ (23 чэрвеня 2021)[3]
Дэвіз «Космас - тэрыторыя Virgin»
Матчына кампанія Virgin Group
Даччыныя кампаніі The Spaceship Company[d]
Сайт virgingalactic.com

Касмічныя караблі правіць

 
SpaceShipOne — першы прыватны лятальны апарат для палётаў вышэй 100 км
 
WhiteKnight2

Супрацоўніцтва з НАСА правіць

У лютым 2007 года, службовыя асобы з Virgin Galactic і НАСА падпісалі мемарандум пра паразуменне з мэтай вывучэння магчымасцяў для супрацоўніцтва.[4][5]

Касмапорт правіць

23 кастрычніка 2010 г кампанія адкрыла першы ў свеце прыватны касмапорт «Амерыка»[6].

Зноскі

Спасылкі правіць