Xanthorhoe fluctuata — матылёк з сямейства пядзенікаў.
Біялагічнае апісанне
правіць
Размах крылаў 27-31 мм. Крылы шаравата-белыя з трыма няправільнымі чорнымі плямамі ўздоўж краю пярэдняга крыла, найбуйнейшая ў сярэдзіне. Часам сустракаюцца больш цёмныя (меланістычныя) формы.
Лічынка шэрага або зялёнага колеру з бледным, ромбападобным узорам уздоўж спіны. Яна, як правіла, харчуецца кветкавымі раслінамі сямейства крыжакветныя. Апісаны выпадак харчавання лісця настуркі.
Від досыць звычайны і распаўсюджаны. Яго арэал займае велізарную тэрыторыю ад Ірландыі да Японіі. Засяляе таксама Паўночную Афрыку і Блізкі Усход.
- Chinery, Michael (1986). Collins Guide to the Insects of Britain and Western Europe (Reprinted 1991)
- Skinner, Bernard (1984). Colour Identification Guide to Moths of the British Isles