«Xerox Corporation» (вымаўляецца «Зіэракс карпэрэйшн» [ˈzɪərɒks], распаўсюджана транслітараванае вымаўленне «Ксеракс») — амерыканская карпарацыя, адзін з сусветных лідараў у вобласці тэхналогій друку і кіравання дакументамі, піянер масавага выпуску капіравальных апаратаў.

Xerox Corporation
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NYSE: XRX
Заснаванне 1906
Заснавальнікі Joseph C. Wilson[d]
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Эн Малкей (старшыня савета дырэктараў), Урсула Бёрнс (галоўны кіраўнік)
Галіна інфармацыйныя тэхналогіі і машынабудаванне
Прадукцыя праграмнае забеспячэнне[3], офісная тэхніка[d], камп’ютар, бытавая тэхніка і photocopier[d]
Абарот $22,6 млрд[1] (2011 год)
Чысты прыбытак $1,3 млрд (2011 год)
Колькасць супрацоўнікаў 136 500 чалавек (2010 год)[2]
Даччыныя кампаніі Affiliated Computer Services[d], Xerox India[d], PARC[d], Xerox (France)[d], Xerox (Canada)[d] і Rank Xerox[d]
Сайт www.xerox.com

Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў горадзе Норуалк, штат Канектыкут, але большасць супрацоўнікаў працягвае знаходзіцца ў горадзе Рочэстэр, Нью-Ёрк, дзе фірма была заснавана ў 1906 годзе.

Кампанія займае 449-е месца ў спісе Fortune Global 500 за 2011 год[4].

Гісторыя правіць

 
Цяперашняя штаб-кватэра кампаніі ў Норуалку.

Карпарацыя Xerox была заснавана ў горадзе Рочэстэр (штат Нью-Ёрк) у ЗША ў 1906 годзе пад назвай «Haloid Company» і спачатку займалася вытворчасцю фотапаперы. У 1958 годзе кампанія была пераназвана ў «Haloid Xerox», а ў 1961 годзе — у «Xerox Corporation».

У 1947 годзе яна набыла патэнт капіравальнага апарата, вынайдзенага Чэстэрам Карлсанам. Капіраванне дакументаў атрымала назву «Xerography» або ксеракапіраванне (ад стар.-грэч.: ξηρός «сухі» і γράφω «пішу»), а сам апарат Карлсан прапанаваў назваць xerox (зіракс). Першы капір — Model A — быў выпушчаны ў 1949 годзе. У 1959 годзе выпушчаны першы аўтаматычны офісны капір Xerox 914, які дазваляў капіраваць дакументы на простую паперу. Апарат быў настолькі папулярным, што ў 1961 годзе прыбытак кампаніі склаў каля 60 млн долараў, а да канца 1965 года — больш за 500 млн.

У 2004 годзе ў «Xerox» прынялі новы карпаратыўны лагатып — XEROX®, які замяніў лагатып «The Document Company — Xerox» і «лічбавы» лагатып X — маркетынгавы знак, прыняты ў 1994 годзе.

8 студзеня 2008 года кампанія ўпершыню за 40 гадоў змяніла свой графічны лагатып, на якім з’явіўся чырвоны шар з малой літарай X.

Зліцці і паглынанні правіць

У верасні 2009 года «Xerox» абвясціла пра набыццё амерыканскай IT-кампаніі Affiliated Computer Services (ACS) з абаротам больш за 6 млрд дол. у год. Сума здзелкі, як чакаецца, складзе 6,4 млрд дол.[5]

Уласнікі і кіраўніцтва правіць

Асноўныя ўладальнікі акцый кампаніі — істытуцыянальныя фундатары (87,2 %), найбуйнейшыя з якіх Dodge & Cox (9,6 %), Neuberger Berman (8,2 %), State Street Global Advisors (7,5 %), BlackRock Investment Management (5 %)[5]. Частка акцый кампаніі звяртаецца на біржы (біржавы тыкер NYSE: XRX).

Старшыня савета дырэктараў — Эн Малкей (Anne Mulcahy). Галоўны выканаўчы дырэктар — Урсула Бёрнс (Ursula Burns)[6].

Дзейнасць правіць

У наш час «Xerox Corporation» працуе ў больш чым 160 краінах свету, выпускаючы звыш 200 найменняў прадукцыі. Нягледзячы на тое, што назва кампаніі з’яўляецца амаль сінонімам капіравальнага аўтамата, акрамя капіраў і расходных матэрыялаў да іх «Xerox» выпускае прынтары, кантролеры друку, сканары, а таксама паперу і матэрыялы для друку і праграмнае забеспячэнне.

Колькасць персанала кампаніі — 136 тыс. чалавек (2011 год). Выручка за 2008 год — 17,6 млрд дол., чысты прыбытак — 230 млн дол.[5]

Цікавыя факты правіць

  • Назва кампаніі стала намінальнай, і ў выніку часцяком ксераксам завуць капіравальны апарат наогул.
  • Менавіта спецыялісты кампаніі «Xerox» у навуковым цэнтры распрацовак у Пала-Альта прыдумалі камп’ютарную мыш і графічны інтэрфейс у персанальных камп’ютарах.

Зноскі

  1. XRX - Xerox Corp Financial Results - CNNMoney.com(недаступная спасылка). // money.cnn.com. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2014. Праверана 2012-6-28.
  2. Xerox на money.cnn.com
  3. National Software Reference Library
  4. Fortune Global 500 2011
  5. а б в Кевин Кингсбери. Xerox потратит $6,4 млрд // Ведомости № 183(2453), 29 сентября 2009
  6. Галоўным выканаўчым дырэктарам Xerox стане Урсула Бёрнс Архівавана 28 красавіка 2015. // Бизнес CNews-СПб, 25 верасня 2009

Спасылкі правіць