¿Por qué no te callas? ([po̞ɾˈke̞ no̞ te̞ ˈkäʎäh]; бел.: Чаму б табе не змоўкнуць?) — фраза, з якой кароль Іспаніі Хуан Карлас I звярнуўся да прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса 10 сакавіка 2007 на Ібера-Амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні. Выраз адразу стаў сапраўднай сенсацыяй у іспанамоўным свеце, ператварыўся ў мем, з'явіўся на шматлікіх футболках, інтэрнэт-даменах, відэа і рынгтонах мабільных тэлефонаў.

Ібера-Амерыканская сустрэча ў вярхах, падчас якой адбыўся інцыдэнт

Абставіны інцыдэнту правіць

Інцыдэнт адбыўся 10 сакавіка 2007 г. падчас прамовы прэм'ер-міністр а Іспаніі Хасэ Луіса Сапатэра на Ібера-Амерыканскай сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Сант'яга, Чылі. Падчас прамовы Сапатэра Чавес неаднаразова спрабаваў яго перабіць, абвінавачваў папярэдні ўрад Іспаніі ў падтрымцы няўдалага перавароту, які часова адхіліў яго ад улады ў красавіку 2002 года. Спрэчкі дасягнулі такога ўзроўню, што кароль Іспаніі Хуан Карлас, які прысутнічаў на сустрэчы, не вытрымаў і звярнуўся да Чавеса з фразай «чаму б табе не змоўкнуць?». Гэтая фраза караля выклікала апладысменты ў зале, аднак назіральнікі адзначылі, што такая рэакцыя караля была даволі незвычайнай не толькі для манархаў Іспаніі, але і іншых краін.

Рэакцыя правіць

Гэтая фраза караля растыражаваная шматлікімі відэакліпамі і выпускамі навін імгненна распаўсюдзілася сярод іспанамоўнага насельніцтва планеты. Адразу пасля здарэння з'явіліся футболкі, артыкулы, плакаты, песні і нават рынгтоны для мабільных тэлефонаў з гэтай фразай. Ужо 16 лістапада 2007 г. інтэрнэт-дамен з такім імем быў прададзены за 4,600 долараў. Толькі ў Іспаніі каля паўмільёна чалавек спампавалі гэтую фразу як сігнал званка для тэлефонаў.

Гэтая фраза стала папулярным мемам не толькі сярод моладзі, але і сярод спартыўных каментатараў, вядучых тэлебачання. 6 снежня 2007 г. у Аргенціне нават з'явілася тэлевізійная перадача пад назвай: ¿Por qué no te callas?

Спасылкі правіць