Ёахім Бекелар
Ёахім Бекелар (нідэрл. Joachim Beuckelaer, таксама Bueckelaer; каля 1530, Антверпен — 1573/1574, там жа) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) мастак эпохі позняга Адраджэння.
Ёахім Бекелар | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1533[1] ці 1533[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1573[3][4][5] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
![]() |
Жыццё і творчасцьПравіць
Ёахім Бекелар вывучаў жывапіс у майстэрні свайго дзядзькі, Пітэра Артсена. Тут ён пачаў свой творчы шлях, у якім пісаў пераважна жанравыя сцэнкі на кухні і на рынку, горы ежы, якія маюць, як правіла, адмысловы падтэкст і алегарычнае значэнне. Ё. Бекелар быў таксама аўтарам карцін на рэлігійныя сюжэты. Яго тэтраптых «Чатыры элементы» (цяпер у Лонданскай нацыянальнай галерэі) — напрыклад, дошка «Вада» — злучае выяву ўласцівых воднай стыхіі элементаў, арганізмаў і прыкмет — і Ісуса Хрыста, які ідзе на заднім плане карціны па роўнядзі Гефсіманскага возера. У 1560 годзе Ёахім Бекелар становіцца членам антверпенскай гільдыі мастакоў (св. Лукі).
Творчасць Ё. Бекелара аказала ўплыў на працы некаторых мастакоў паўночнай Італіі.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118658689 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 студзеня 2015.
- ↑ Web umenia Праверана 7 красавіка 2018.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118658689 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ Joachim Beuckelaer // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Joachim Bueckelaer // opac.vatlib.it
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёахім Бекелар