Ёган Якаб Дорнер Старэйшы

Ёган Якаб Дорнер Старэйшы (18 ліпеня 1741, Эрэнштэтэн — 22 мая 1813, Мюнхен) — нямецкі жывапісец, майстар станковага і фрэскавага жывапісу.

Ёган Якаб Дорнер Старэйшы
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 ліпеня 1741(1741-07-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1813(1813-05-22)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рэстаўратар, майстар афорту
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дорнер навучыўся ювелірнай справе ў 1752 годзе, а з 1753 года маляваў у Франца Ёзэфа Роша ў Фрайбургу-ім-Брайсгау. У 1759 годзе яшчэ навучаўся ў Аўгсбургу на фрэскаваму жывапісу ў Ёзэфа Баўэра. З 1761 г. пражываў у Мюнхене і быў у 1765 годзе курфюрстам Максам III прызначаны прыдворным мастаком. З 1766 па 1769 год адправіўся ў азнаямленчую паездку ў Нідэрланды. Зваротны шлях правёў яго праз Парыж і Швейцарыю. У Мюнхене ён працуе выкладчыкам малявання. У 1799 г. сышоў з дзяржаўнай службы.

Зноскі

  1. а б Johann Jakob Dorner The Elder // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в RKDartists Праверана 29 верасня 2017.