Ёзэф Вёльфль
Ёзэф Вёльфль (ням.: Joseph Wölffl; 24 снежня 1773, Зальцбург — 21 мая 1812, Лондан) — аўстрыйскі піяніст і кампазітар.
Ёзэф Вёльфль | |
---|---|
![]() Ёзэф Вёльфль. Гравюра Ё. Г. Шэфнера з партрэту Ф. Амерлінга | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 снежня 1773 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1812 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяніст, кампазітар |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера і сімфонія |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія Правіць
Ёзэф Вёльфль нарадзіўся ў Зальцбургу, дзе вывучаў музыку ў Леапольда Моцарта і Ёгана Міхаэля Гайдна. Упершыню выступіў у якасці скрыпача-саліста ў сямігадовым веку. Пераехаўшы ў Вену, у 1790 годзе ён наведаў Вольфганга Амадэя Моцарта і, магчыма, узяў у яго заняткі. Першая опера Вёльфля, «Der Höllenberg», была складзена ў 1795 годзе.
Сучаснікі ставілі Вёльфля вышэй за Бетховена[1], аднак пасля паражэння, нанесенага яму Бетховенам у «фартэпіяннай дуэлі» ў доме графа Вецлера (1799), папулярнасць Вёльфля пачала падаць[2]. Бетховену прысвечаныя санаты скл. 6 (1798).
Прабавіўшы 1801—1805 у Парыжы, Вёльфль пераехаў у Лондан, дзе ўпершыню выступіў 27 мая 1805. У Лёндоне ён меў камерцыйны поспех. У 1808 годзе ён апублікаваў санату, скл. 41, названую з-за тэхнічнай цяжкасці «Non Plus Ultra». У адказ на гэта саната Дусека, пачаткова названая «Вяртанне ў Парыж», была перавыдадзена пад назвай «Plus Ultra», з іранічным прысвячэннем «Non Plus Ultra».
Вёльфль быў вельмі высокі і, як казалі сучаснікі, мог узяць тэрцдэцыму, што палягчала яму выкананне тэхнічна складаных пасажаў, чым ён і карыстаўся падчас імправізацыяў.
Сканаў Вёльфль у Лондане, у доме на Грэйт Марылебан стрыт, 21 мая 1812.
Творы Правіць
Фартэпіянныя канцэрты Правіць
- Канцэрт для фартэпіяна № 1 скл. 20 соль мажор (к. 1802—1803)
- Канцэрт для фартэпіяна № 2 скл. 26
- Канцэрт для фартэпіяна № 3 скл. 32 фа мажор
- Канцэрт для фартэпіяна № 4 скл. 36 соль мажор «Штыль»
- Канцэрт для фартэпіяна № 5 скл. 43 до мажор «Вялікі ваенны канцэрт» (1799?)
- Канцэрт для фартэпіяна № 6 скл. 49 рэ мажор «Зязюля» (апублікаваны ў 1811)
Сімфоніі Правіць
- Сімфонія соль мінор скл. 40. Прысвечаная Луіджы Керубіні.
- Сімфонія до мажор скл. 41. Прысвечаная Ёгану Петэру Саламону.
Струнныя квартэты Правіць
- Струнны квартэт мі-бемоль мажор скл. 30 № 1. Прысвечаны Басі Гуаіта
- Струнны квартэт до мажор скл. 30 № 2. Прысвечаны Бассі Гуаіта
- Струнны квартэт рэ мажор скл. 30 № 3. Прысвечаны Бассі Гуаіта
- Шэсць струнных квартэтаў op.51.
Оперы Правіць
- Der Höllenberg (1795)
- Das schöne Milchmädchen, oder Der Guckkasten (1797)
- Der Kopf ohne Mann (1798)
- Liebe macht kurzen Prozess, oder Heirat auf gewisse Art (1798)
- Das trojanische Pferd (1799)
- L’Amour romanesque (1804)
- Fernando, ou Les maures (1805)
Санаты Правіць
- Санаты скл. 6, прысвечаныя Людвігу ван Бетховену
- Саната до мінор, скл. 25
- Саната рэ мажор, скл. 31
- 3 санаты, скл. 33
- Саната для фартэпіяна ў чатыры рукі і флейты, скл. 42
Іншыя Правіць
- Вялікі дуэт рэ мінор для фартэпіяна і віяланчэлі скл. 31. Прысвечаны мадам Голандэр.
Зноскі
- ↑ Ёзэф Вёльфль // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ The Beethoven-Wölfl piano duel // Music in eighteenth-century Austria / David Wyn Jones. — Cambridge: Cambridge University Press, 1996. — С. 259—282.
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёзэф Вёльфль