Ёнас Вайлакайціс
Ёнас Вайлакайціс (літ.: Jonas Vailokaitis; 25 чэрвеня 1866 — 16 снежня 1944) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык, банкір і прамысловец, сябар Літоўскай Тарыбы, адзін з падпісантаў Акта аб незалежнасці Літвы 1918 года.
Ёнас Вайлакайціс | |
---|---|
Род дзейнасці | эканаміст, палітык, банкір |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1886 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1944[1] (58 гадоў) |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адукацыю атрымаў у гандлёва-прамысловым інстытуце ў Санкт-Пецярбургу. У 1912 годзе разам з братам заснаваў банк у Коўне. У 1917 годзе ўдзельнічаў у канферэнцыі ў Вільні, праз год быў абраны сябрам Літоўскай Тарыбы. 16 лютага 1918 года прагаласаваў за незалежнасць Літоўскай Рэспублікі ад Расіі.
У 1920 годзе быў абраны ў Сейм Літвы. Ад літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў кіраваў бюджэтна-фінансавай камісіяй парламента. Заснаваў банк і прафсаюз.
Пасля акупацыі Літвы Савецкім Саюзам выехаў у Германію, дзе і памёр у 1944 годзе.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 11 снежня 2019.