Ёнас Віляйшыс
Ёнас Віляйшыс (літ.: Jonas Vileišis; 3 студзеня 1872 года, Пасваліс — 1 чэрвеня 1942 года, Каўнас) — літоўскі дзяржаўны дзеяч, палітык, журналіст, юрыст, дыпламат, сябар Літоўскай Тарыбы, адзін з падпісантаў Акта аб незалежнасці Літвы 1918 года, мэр Каўнаса.
Ёнас Віляйшыс | |
---|---|
літ.: Jonas Vileišis | |
Нараджэнне |
3 студзеня 1872 |
Смерць |
1 чэрвеня 1942 (70 гадоў) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1892 годзе скончыў гімназію ў Шаўляі, затым два гады вывучаў фізіку і матэматыку ў Санкт-Пецярбургу, але ў выніку ў 1898 годзе скончыў там юрыдычны факультэт. У студэнцкія гады пісаў для газет «Звон» (літ.: Varpas») і «Селянін» (літ.: «Ūkininkas»). Уступіў у шэрагі сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы.
У 1902 годзе быў адным з заснавальнікаў Літоўскай дэмакратычнай партыі, адстойваў права на выкарыстанне літоўскай мовы на тэрыторыі Расійскай імперыі. Пасля зняцця забароны ў 1904 годзе заснаваў газету «Літоўскі селянін» (літ.: «Lietuvos Ūkininkas»). Пазней працаваў у «Віленскіх навінах» (літ.: «Vilniaus žinios»), а пасля яе закрыцця — у «Літоўскіх навінах» (літ.: «Lietuvos žinios).
Падчас Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у сацыяльнай дапамозе жыхарам Літвы, быў суарганізатарам літоўскіх школ на акупаваных Германіяй тэрыторыях. За палітычную дзейнасць быў арыштаваны і сядзеў у турме ў Лукішках, а рэшту вайны правёў у Берліне.
У 1917—1920 гадах удзельнічаў у працы Літоўскай Тарыбы. Выступіў супраць акта незалежнасці ад 11 снежня 1917 года, крытыкуючы дакумент за празмерныя сувязі будучай літоўскай дзяржавы з Германіяй. 26 студзеня 1918 года ён адмовіўся засядаць у Тарыбе на знак пратэсту супраць узурпацыі ёю права змяняць законы ў маладой рэспубліцы, але праз тры тыдні ўсе сябры Тарыбы прагаласавалі за падрыхтаваны ім праект акта — ён быў урачыста прыняты 16 лютага 1918 года. Затым разам з Юргісам Шаўлісам ён адправіўся ў Берлін, каб дамагчыся дыпламатычнага прызнання новай літоўскай дзяржавы.
У 1917—1922 гадах заставаўся членам Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы, пазней (да 1929 года) — Літоўскай сялянскай партыі.
18 снежня 1918 года стаў міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Літоўскай Рэспублікі (да сакавіка 1919 года). Быў міністрам фінансаў (чэрвень — кастрычнік 1919 года). Працаваў над увядзеннем новай валюты, але ягоныя праекты ў выніку не былі рэалізаваныя.
У 1919 годзе атрымаў пасаду дыпламатычнага прадстаўніка ў ЗША, дзе лабіяваў прызнанне Літвы дэ-юрэ і наладзіў кантакты з літоўскай эміграцыяй.
Быў абраны дэпутатам Сейма Літвы ў 1922 годзе, удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у чэрвені, прайграў Аляксандрасу Стульгінскісу.
З 30 верасня 1921 года па 2 ліпеня 1931 года быў мэрам Каўнаса. Падчас яго кіраўніцтва горад перажыў значнае развіццё — плошча павялічылася з 18 да 40 км², было пабудавана больш за 2,5 тысячы новых дамоў, тры сучасныя масты праз Нёман, большасць вуліц была асветлена і выбрукавана, наладжана аўтобусная камунікацыя, а таксама планаваліся новыя вуліцы і плошчы. Таксама ўдалося пабудаваць даволі ўдалую каналізацыю і водаправод.
Таксама працаваў ва Універсітэце Вітаўта Вялікага. 1 студзеня 1933 года быў абраны ў раду пры прэзідэнце Літвы, дзе працаваў над падрыхтоўкай грамадзянскага кодэкса.
Памёр у чэрвені 1942 года ў шпіталі Чырвонага Крыжа ў Каўнасе, пахаваны ў сямейнай капліцы на могілках Роса ў Вільнюсе.