Ёнс Якаб Берцэліус

Ёнс Якаб Берцэ́ліус (шведск.: Jöns Jakob Berzelius, 20 жніўня 1779, Лінчэпінг — 7 жніўня 1848, Стакгольм) — шведскі хімік і мінералог.

Ёнс Якаб Берцэліус
шведск.: Jöns Jakob Berzelius
Дата нараджэння 20 жніўня 1779(1779-08-20)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 1848(1848-08-07)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Elisabeth Berzelius[d]
Род дзейнасці хімік, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта, урач, фармацэўт
Навуковая сфера хімія
Месца працы Каралінскі інстытут
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ёхан Афцэліус
Вядомыя вучні Генрых Розэ, Ларс Фрэдэрык Сванберг, Клеменс Аляксандр Вінклер
Вядомы як адкрыў хімічныя элементы цэрый, селен, торый
Член у
Узнагароды Медаль Коплі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Ёнс Якаб Берцэліус нарадзіўся 20 жніўня 1779 года ў паселішчы Веверсундэ паблізу Лінчэпінга на поўдні Швецыі ў сям’і дырэктара школы. Бацька памёр неўзабаве пасля яго нараджэння. Маці Ёнса другі раз выйшла замуж, але пасля нараджэння другога дзіцяці захварэла і памерла. Айчым зрабіў усё, каб Ёнс і яго брат атрымалі добрую адукацыю. Хіміяй Ёнс Якаб Берцэліус захапіўся толькі ў дваццацігадовым узросце.

Па заканчэнні гімназіі паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт. У 1804 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны і заняў пасаду ад’юнкта медыцыны і фармацыі ў медыцынскай вышэйшай школе ў Стакгольме. У 1807 годзе стаў прафесарам гэтай вышэйшай школы, а з 1810 — прафесарам хіміі і фармацыі Каралінскага інстытута. У 1832 годзе пакінуў кафедру ў інстытуце і заняўся складаннем падручнікаў і аглядаў па хіміі.

Берцэліус на вопыце пацвердзіў многія хімічныя законы, вядомыя да таго часу. На працягу 18081812 гадах атрымаў новыя доказы закона кратных адносін, раней прапанаванага Джонам Дальтанам, і звязаў атамістычную тэорыю з шырокімі і разнастайнымі хімічнымі фактамі.

Адкрыў хімічныя элементы цэрый, селен, торый.

Стварыў электрахімічную тэорыю хімічнай роднасці, на яе аснове пабудаваў класіфікацыю элементаў, злучэнняў і мінералаў. Увёў сучасныя сімвалы хімічных элементаў, прапанаваў тэрмін «каталіз».

У 1814 годзе апублікаваў табліцу атамных мас 41 простага рэчыва, выбраўшы ў якасці адзінкі параўнання кісларод, атамную масу якога ён прыняў за 100.

У 1818 годзе цалкам выклаў сваю тэорыю прапорцый. Да гэтага часу вызначыў атамныя масы 46 элементаў і ўсталяваў працэнтны склад ~ 2000 злучэнняў.

Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук (1808), яе прэзідэнт у 18101818 гадах.

Зноскі

  1. а б в Jöns Jacob Berzelius — 1917.
  2. а б Melhado E. M. Jons Jacob Berzelius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Berzelius, Jacob // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 14 мая 2022.
  4. Jöns Jacob Berzelius Праверана 4 студзеня 2017.
  5. Jacob Berzelius Праверана 28 снежня 2018.
  6. (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
  7. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі

правіць