Ёнчэпінг
горад у Швецыі
Ёнчэпінг (шв. Jönköping) — горад у правінцыі Смоланд, цэнтр аднайменнага лена, на паўднёвым канцы возера Ветэрн.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьМагнус I Ладулос засноўвае Ёнчэпінг у канцы XIII стагоддзя.
Дзякуючы свайму размяшчэнню на скрыжаванні дарог уздоўж рэк Нісан і Лаган, а таксама дарогі паміж абласцямі Остэрготланд і Вестэрготланд горад з даўніх часоў з'яўляецца гандлёвым цэнтрам. XIX стагоддзе: хлебагандаль, запалкавая і папяровая мануфактура, гавань і суднаходства на возеры Ветэрн, каля Ёнчепінга знаходзіцца горад Хускварна, дзе размяшчаецца значная зброевая і швейна-машынная фабрыка Швецыі.
10 снежня 1809 г. у Ёнчэпінгу быў заключаны мір паміж Даніяй і Швецыяй.