Ён Арнэ Сэмундсэт Рыісэ (нарв.: John Arne Semundseth Riise; нар. 24 верасня 1980, Олесун, Нарвегія) — нарвежскі футбаліст, ігрок нацыянальнай зборнай Нарвегіі. Гуляў на левым флангу, адрозніваецца магутным ударам з левай нагі і велізарнай трываласцю, якая дазваляе яму «закрываць» увесь фланг. Яго малодшы брат, Б'ёрн-Хельгэ Рыісэ, таксама з’яўляецца прафесійным футбалістам, у 2007 годзе ён дэбютаваў у зборнай Нарвегіі.

Футбол
Ён Арнэ Рыісэ
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 24 верасня 1980(1980-09-24)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Рост 188 см
Вага 82 кг
Пазіцыя левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1996—1997 Сцяг Нарвегіі Олесун
Клубная кар’ера[* 1]
1997—1998 Сцяг Нарвегіі Олесун 25 (5)
1998—2001 Сцяг Францыі Манака 44 (4)
2001—2008 Сцяг Англіі Ліверпул 234 (21)
2008—2011 Сцяг Італіі Рома 99 (7)
2011—2014 Сцяг Англіі Фулхэм 87 (0)
2014—2015 Сцяг Кіпра АПОЭЛ 25 (4)
2015 Сцяг Індыі Дэлі Дынамас 15 (1)
2016 Сцяг Нарвегіі Олесун 10 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1996 Сцяг Нарвегіі Нарвегія (да 15) 9 (2)
1997 Сцяг Нарвегіі Нарвегія (да 16) 5 (2)
1997 Сцяг Нарвегіі Нарвегія (да 17) 2 (0)
1998 Сцяг Нарвегіі Нарвегія (да 18) 4 (0)
1999 Сцяг Нарвегіі Нарвегія (да 19) 1 (0)
1998—2000 Сцяг Нарвегіі Нарвегія (да 21) 17 (2)
2000—2013 Сцяг Нарвегіі Нарвегія 110 (16)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 чэрвеня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 25 жніўня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Рыісэ пачаў кар’еру ў родным «Олесуне». Правёўшы ў камандзе адзін сезон, улетку 1998 года перайшоў у «Манака». Здолеў замацавацца ў складзе манегаскаў і дапамог ім перамагчы ў чэмпіянаце 1999/2000. Аднак, сезон 2000/01 атрымаўся для нарвежца не вельмі ўдалым. летку 2001 года быў прададзены ў «Ліверпул» за 4 млн фунтаў стэрлінгаў.

Спачатку Рыісэ трывала гуляў за мерсісайдцаў, але потым стаў радзей з’яўляцца на полі. Сезоны 2006/07 і 2007/08 Ён Арнэ правёў даволі слаба і быў выцеснены з складу бразільскім фулбэкам Фабіу Аўрэліу, адзіным недахопам якога было частае атрымліванне ім траўмаў. У красавіку 2008 года ў першым матчы паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Чэлсі» Фабіу атрымаў чарговую траўму і на 63-й хвіліне быў заменены. Рыісэ, які выйшаў замест яго на шостай дададзенай арбітрам хвіліне зрэзаў мяч у свае вароты і дазволіў лонданскаму клубу дамагчыся нічыей на «Энфілдзе». Такім чынам перад зваротным матчам «Чэлсі» атрымаў сур'ёзную перавагу і ў выніку здолеў ёй скарыстацца, упершыню ў сваёй гісторыі выйдучы ў фінал галоўнага еўрапейскага футбольнага турніру.

У чэрвені 2008 года Рыісэ перайшоў у «Рому», а ў 2011 годзе вярнуўся ў Англію, стаўшы іграком «Фулхэма». Пасля вылету «дачнікаў» з Прэм'ер-лігі па выніках сезону 2013/14 Рыісэ пакінуў клуб і далучыўся да кіпрскага АПОЭЛа, разам з якім стаў чэмпіёнам Кіпра.

24 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Рыісэ ў клуб індыйскай Суперлігі «Дэлі Дынамас»[3]. Па заканчэнні сезон 2015 пакінуў Індыю і ў сакавіку 2016 года вярнуўся ў «Олесун»[4]. У чэрвені 2016 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[5].

Дасягненні правіць

«Манака»

«Ліверпул»

АПОЭЛ

Асабістыя

  • Прыз Кніксена 2006 (лепшаму нарвежскаму футбалісту года)

Зноскі

Спасылкі правіць