Ёргас Кацыкас

грэчаскі футбаліст

Ёргас Кацыкас (грэч. Γιώργος Κατσικάς; нар. 14 чэрвеня 1990, Салонікі, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, абаронца кіпрскага клуба «Неа Саламіна» з Фамагусты.

Футбол
Ёргас Кацыкас
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1990(1990-06-14)[1][2][…] (33 гады)
Грамадзянства  Грэцыя
Рост 187 см
Вага 84 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр Неа Саламіна
Нумар 5
Маладзёжныя клубы
1998—2008 Грэцыя Іракліс (Салонікі)
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2011 Грэцыя Іракліс (Салонікі) 14 (0)
2008—2009   Грэцыя Алімпіякос (Волас) 19 (1)
2011—2015 Грэцыя ПАОК (Салонікі) 40 (4)
2015—2017 Нідэрланды Твентэ (Энсхедэ) 7 (0)
2017 Данія Эсб’ерг 10 (1)
2017—2018 Румынія Дынама (Бухарэст) 41 (3)
2019—2020 Беларусь Дынама (Брэст) 6 (0)
2021—2022 Балгарыя Лакаматыў (Сафія) 27 (0)
2022— Рэспубліка Кіпр Неа Саламіна (Фамагуста)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Грэцыя Грэцыя (да 19) 4 (0)
2010—2012 Грэцыя Грэцыя (да 21) 5 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2019

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Іракліс», дзе пачаў займацца футболам ва ўзросце васьмі гадоў. На дарослым узроўні пачаў гуляць з сезона 2008/09, які правёў у арэндзе ў «Алімпіякосе» з Воласа ў другім дывізіёне. У сезоне 2009/10 вярнуўся ў «Іракліс», аднак правёў толькі адзін матч у Суперлізе. У наступным сезоне замацаваўся ў асноўным складзе, аднак у лютым 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона.

У кастрычніку 2011 года, пакінуўшы «Іракліс» у якасці свабоднага агента, падпісаў кантракт з ПАОКам. У новым клубе з’яўляўся на полі нерэгулярна. У красавіку 2015 года пакінуў каманду. У ліпені 2015 года падпісаў аднагадовы кантракт з нідэрландскім «Твентэ», аднак ужо ў верасні таго ж года атрымаў цяжкую траўму і выбыў да канца сезона 2015/16. У жніўні 2016 года вярнуўся на поле. У студзені 2017 года перайшоў у дацкі клуб «Эсб’ерг», а ў чэрвені таго ж года стаў іграком бухарэсцкага «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт.

У лютым 2019 года перайшоў у беларускі клуб «Дынама» з Брэста[3]. У камандзе выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі і на полі з’яўляўся рэдка. Са жніўня 2019 года не з’яўляўся ў складзе, не рыхтаваўся з камандай да сезона 2020. У маі 2020 года пакінуў брэсцкі клуб[4].

У ліпені 2021 года папоўніў склад сафійскага «Лакаматыва», які вярнуўся ў элітны дывізіён Балгарыі. У ліпені 2022 года перайшоў у кіпрскую «Неа Саламіну».

Міжнародная кар’ера правіць

З 2008 па 2012 год прыцягваўся да гульняў юнацкай і моладзевай зборнай Грэцыі. У 2009 годзе ў складзе моладзевай зборнай удзельнічаў у Міжземнаморскіх гульнях, дзе згуляў у трох матчах.

Дасягненні правіць

Зноскі