Мінамота-но Ёрытома
Мінамота-но Ёрытома (9 мая 1147 — 9 лютага 1199) — заснавальнік сёгуната Камакура і першы яго кіраўнік (у 1192—1199).
Мінамота-но Ёрытома яп.: 源頼朝 | |
![]() | |
Дзейнасць | палітык, бусі, горадабудаўнік |
---|---|
Нараджэнне | 9 мая 1147 |
Смерць | 9 лютага 1199[1] (51 год) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Kawachi Genji[d] |
Бацька | Minamoto no Yoshitomo[d] |
Маці | Yura Gozen[d] |
Жонка | Ходзё Масака[d] |
Дзеці | Мінамота-но Ёрыіэ, Мінамота-но Санэтома, Ōhime[d], Sanman[d] і Jōgyō[d] |
Ваенная служба | |
Званне | Сёгун |
Бітвы | |
Аўтограф | ![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Хэян-кё, тагачаснай сталіцы Японіі, вядомай сёння як Кіёта. Ён быў трэцім сынам Мінамота-но Ёсітома, кіраўніка роду Мінамота, і яго старэйшай жонкі, дачкі Фудзівары-но Суэноры з роду Фудзівара.
Пачынаючы з IX стагоддзя, у Японіі вялікая ўлада засяродзілася ў руках сям’і Фудзівара, рэгентаў пры імператары. Аднак, калі ў сям’і Фудзівара не стала больш дачок — традыцыйных нявест для імператараў, нейкі час Японіяй кіравалі адхіленыя раней ад улады імператары. Затым на кароткі час высунуўся род Тайра, але зрынуты ім супернік — клан Мінамота — аб’яднаўся на чале з Мінамота-но Ёрытома і захапіў уладу. Ёрытома ўзяў сабе тытул «сэі-тайсёгун», які азначаў «вялікі генерал, які карае варвараў». З 1192 года ўся ўлада засяродзілася ў яго руках. Мінамота заснаваў свой ваенны ўрад у Камакура, ад назвы якой атрымаў імя яго сёгунат.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінамота-но Ёрытома
Папярэднік: — |
Камакурскі сёгун: Мінамота-но Ёрытома 1192—1199 |
Пераемнік: Мінамота-но Ёрыіэ |