Ёсеф Сук (чэшск.: Josef Suk; 4 студзеня 1874, Кршэчавіцы, Чэхія — 29 мая 1935) — чэшскі кампазітар, скрыпач, педагог. Вучань і зяць (муж дачкі) Антаніна Дворжака, дзед скрыпача Ёсефа Сука.

Ёсеф Сук
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 студзеня 1874(1874-01-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1935(1935-05-29)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Otilie Suková[d]
Дзеці Josef Suk[d]
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Антанін Леапольд Дворжак, Антанін Беневіц і Карэл Штэкер
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, скрыпач
Інструменты скрыпка
Жанры опера і сімфонія
Выхаванцы Jaroslav Ježek[d], Klement Slavický[d], Pavel Bořkovec[d], Багуслаў Марціну, Q109483563? і Вальтэр Зюскінд
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Алімпійскія ўзнагароды
Конкурс мастацтваў
Срэбра Лос-Анджэлес 1932 Музыка

Біяграфія правіць

Вучыўся у 18851892 гадах у Пражскай кансерваторыі. Вучань А. Беневіца, К. Штэкера, А. Дворжака. У 18911933 гадах другая скрыпка ў складзе знакамітага «Чэшскага квартэта». Канцэртаваў і як саліст-віртуоз. З 1922 прафесар Пражскай кансерваторыі, у 19241926 і з 1933 яе дырэктар.

Творчасць правіць

У кампазітарскай творчасці развіваў традыцыі Б. Сметаны, А. Дворжака. Сярод твораў: 2 сімфоніі (1897, 1906), сімфанічная паэма «Прага» (1904); фантазія для скрыпкі з аркестрам (1903), фартэпіянныя п'есы.

У 1932 годзе за сачыненне «У новае жыццё» кампазітар быў ганараваны сярэбранага медалю ў Конкурсе мастацтваў на X Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе (намінацыя — музыка). Залаты медаль у гэтай намінацыі не быў прысуджаны.

Сярод вучняў — Багуслаў Марціну і Павел Боркавец.

Зноскі

  1. а б Josef Suk // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура правіць

  • Сук Іосеф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 258. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сук Йозеф // Музыкальная энциклопедия: [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 348—349. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз. (руск.)

Спасылкі правіць