Ёсіф Панчыч
Ёсіф (Ёсіп) Па́нчыч (сербск.: Јосиф Панчић/Josip Pančić) — сербскі ўрач, батанік, першы Прэзідэнт Сербскай каралеўскай акадэміі.
Ёсіф Панчыч | |
---|---|
сербск.: Јосиф Панчић | |
| |
Дата нараджэння | 5 (17) красавіка 1814[1] ці 1814[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лютага (8 сакавіка) 1888[1] ці 1888 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, біёлаг, выкладчык універсітэта, урач, натураліст, школьны настаўнік |
Навуковая сфера | батаніка, медыцына[5] і Q113976585?[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Pančić».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Панчыч нарадзіўся ў вёсцы Угрыні (тэрыторыя сучаснай Харватыі) і быў чацвёртым дзіцем у бунеўскай каталіцкай сям’і. Паводле падання сям’я Панчычаў паходзіла з Герцагавіны. Бацькі Ёсіфа былі беднымі, але яго дзядзька быў у архідыяканам у горадзе Госпіч і ён узяў на сябе клопат пра навучанне Ёсіфа: у пачатковай школе Госпіча, сярэдняй школе ў Рыецы. З Рыекі Ёсіф у 1830 пераехаў у Заграб, дзе працягнуў навучанне. У 1842 скончыў медыцынскі факультэт у Пешце і стаў доктарам медыцыны.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Найбольш вядомым дасягненнем Ёсіфа Панчыча з’яўляецца адкрыццё ім рэдкага віду елкі — Елкі сербскай (ці Панчычавай елкі).
У 1887 годзе ўвайшоў у лік першых 16 акадэмікаў і стаў першым Прэзідэнтам Сербскай каралеўскай акадэміі.
ПамяцьПравіць
- У гонар навукоўца названа самая высокая вяршыня Копааніка — Панчычаў Врх, на якой ён быў пахаваны ў маўзалеі.
- У Бялградзе на Студэнцкай плошчы пастаўлены помнік .
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119252317 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Pančić, Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 21. — S. 258.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119252317 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёсіф Панчыч