Ёхана Гудрун Ёўнсдоцір

Ёхана Гудрун Ёнсдоцір (ісл.: Jóhanna Guðrún Jónsdóttir; нар. 16 лістапада 1990, Капенгаген, Данія) — ісландская спявачка.

Ёхана Гудрун Ёўнсдоцір
ісл.: Jóhanna Guðrún Jónsdóttir
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя ісл.: Jóhanna Guðrún Jónsdóttir
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1990(1990-10-16) (33 гады)
Месца нараджэння Капенгаген, Данія
Краіна Ісландыя
Музычная дзейнасць
Прафесія спявачка
Інструменты вакал[d]
Жанр поп музыка, поп-рок, акустычная музыка, R&B, соўл
Псеўданім Jóhanna, Yohanna
Лэйбл Sound Factory, Warner Music Sweden
myspace.com/yohannamusic
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кароткая біяграфія правіць

Ёхана радзілася ў Даніі, але ў 2-гадовым ўзросце разам з бацькамі і двума братамі пераехала ў Ісландыю з пачатку ў Рэйк'явік, потым у Хабнарфіёрдур — партовы горад на паўднёва-заходнім беразе Ісландыі, за 10 км на поўдзень ад Рэйк'явіка.

З васьмі гадоў прымала ўдзел у разнастайных музычных конкурсах, дзе яе талент заўважыла настаўніца спеваў Марыя Б'ёрк. Яна прапанавала Ёхане паступіць у сваю дзіцячую музычную школу і менавіта там Ёхана спасцігла асновы выканання сучаснай поп-музыкі. Усе былі здзіўлены не толькі дыяпазону і «даросласці» голасу, але і бездакорнаму кантролю над ім.

Першы альбом Ёханы выйшаў у 2000 годзе, да яе дзясятага дня нараджэння, другі — у 2001 годзе, трэці — у 2003 годзе, куды ўвайшлі папулярныя калядныя песні.

На некаторы час Ёхана прыпыніла выпуск альбомаў, ёй даводзіцца падоўгу адсутнічаць дома, праводзячы рэпетыцыі ў Нью-Ёрку і Лос-Анджэлесе і сустрэчы з музычнымі прадзюсарамі з усяго свету. Гэта быў цяжкі перыяд у жыцці дзяўчынкі-падлетка Ёханы, апроч шматгадзінных заняткаў у студыі, яна вучылася яшчэ і ў звычайнай школе і не мела вольнага часу для зносін з сябрамі.

Еўрабачанне 2009 правіць

Ёхана прадстаўляла Ісландыю на Еўрабачанні 2009 з песняй «Is It True?». У фінале, набрала 218 балаў, і заняла другое месца.

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

Сінглы правіць

  • Funnything Is (SD) (2008)

Відэа-кліпы правіць

  • «Lose Myself» (2008) [1]
  • «I Miss You» (2009) [2](недаступная спасылка)
  • «Is It True?» (2009) [3]

Зноскі

Спасылкі правіць