Адкрыць галоўнае меню

Ёхана Сігюрдардоцір (ісл.: Jóhanna Sigurðardóttir [jouːhanːa 'sɪːɣʏrðartouhtɪr], 4 кастрычніка 1942) — ісландскі палітычны дзеяч.

Ёхана Сігурдардоцір
Jóhanna Sigurðardóttir
Ёхана Сігурдардоцір
сцяг
Прэм'ер-міністр Ісландыі
1 лютага 2009 — 10 мая 2013
Прэзідэнт: Олафур Рагнар Грымсан
Папярэднік: Гейр Хілмар Хордэ
Пераемнік: Сігмундур Давід Гунлаўгсан
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, сцюард
Нараджэнне: 4 кастрычніка 1942(1942-10-04)[1] (76 гадоў)
Муж: Торвальдур Ёханесан (разведзена)Ёніна Леасдоцір
Дзеці: Два сыны, адзін пасерб
 
Сайт: althingi.is/johanna/

Ранняя біяграфіяПравіць

Нарадзілася ў Рэйк'явіку, скончыла Камерцыйны каледж у 1960. Доўгі час працавала сцюардэсай на ісландскіх авіялініях, а пазней у якасці офіснага працаўніка гэтых жа авіяліній. Прымала актыўны ўдзел у прафсаюзным руху. У 1978 упершыню абраная дэпутататам альтынга ў якасці сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі. З таго часу нязменна абіралася на ўсіх наступных перавыбарах парламента ў 1979, і 1983—1984 гг. Намеснік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1984—1993 гг. Неаднаразова займала пасаду міністра сацыяльнага забеспячэння ў разнастайных кабінетах у 1987—1994 гг.

Прэм’ер-міністр ІсландыіПравіць

1 лютага 2009 Сігюрдардоцір узначаліла часовае кіраўніцтва краіны з прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў і зялёных.

На пярэдадні выбараў Сігюрдардоцір была абраная 28 сакавіка 2009 лідарам партыі «Сацыял-дэмакратычны альянс».

Ёхана Сігюрдардоцір стала першым у свеце кіраўніком дзяржавы, які адкрыта абвясціў пра сваю гомасексуальную арыентацыю.

Зноскі

  1. Johanna Sigurdardottir // FemBio Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #105135756X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

СпасылкіПравіць