Другі Ліёнскі сабор
Другі Ліёнскі сабор — (у традыцыі рымска-каталіцкай царквы, 14-ы усяленскі сабор), скліканы ў Ліёне ў 1274 годзе Папам Рыгорам X для заключэння уніі з праваслаўнай царквой.
Дата | 1274 |
---|---|
Прызнаецца | Каталіцтва |
Папярэдні Сабор | Першы Ліёнскі сабор |
Наступны Сабор | В'енскі сабор |
Скліканы | Рыгорам X |
Пад старшынствам | Рыгора X |
Колькасць прысутных | 560 |
Храналагічны спіс Сусветных сабораў |
Візантыйскі імператар Міхаіл VIII паабяцаў Папе дамагацца прымірэння цэркваў з палітычных і эканамічных меркаванняў — каб адкласці паход заходніх кіраўнікоў на Канстанцінопаль і атрымаць на Захадзе пазыкі для вядзення войнаў. Злучэнне цэркваў на Ліёнскім саборы атрымала поўнае ўхваленне 200 каталіцкіх біскупаў і пасланцаў імператара. Канстанцінопальскі патрыярх Іосіф Галесіёт, які пярэчыў аб'яднанню, быў зрушаны, і на яго месца прызначаны прыхільнік уніі — Іаан XI Век. У 1277 г. па ініцыятыве Іаана I Дукі быў скліканы сінод у Фесаліі, на якім праціўнікі уніі, высланыя з Візантыі, адлучылі ад Царквы патрыярха Іаана XI Века. Пасля смерці бацькі імператар Андронік II склікаў сабор усходняй царквы, які прызнаў рашэнні Ліёнскага сабора несапраўднымі.
Іншыя пытанні, якія займалі ўдзельнікаў сабору, — паскарэнне выбараў новага Папы і рэгуляванне дзейнасці царкоўных ордэнаў. Па першым пытанні было прынята рашэнне выбіраць пантыфікаў выключна канклавам і забараніць кардыналам пакідаць канклаў да таго, як будзе названа імя новага прадстаяцеля царквы. Па другім пытанні было ўхвалена стварэнне двух манаскіх ордэнаў — дамініканскага і францысканскага; колькасць жабрацкіх ордэнаў было зведзена да чатырох. На саборы чакалі бачных тэолагаў, Банавентуру і Тамаша Аквінскага, але першы памёр падчас сабору, а другі — па дарозе на яго.
Гутаркі наконт новага (дзявятага) крыжовага паходу, нягледзячы на ўсе высілкі Папы Рыгора, не ўвасобіліся ў жыццё. Паход меркавалася ажыццявіць у саюзе з ільханідам Абакам, прадстаўнік якога на саборы ў знак сур'ёзнасці намераў хана прыняў хрышчэнне.
Гл. таксама
правіць- Ubi periculum — апостальская канстытуцыя Рыгора X.