Іаакім Вуіч
Іаакім Ву́іч (сербск.: Јоаким Вујић; 9 верасня 1772 — 8 лістапада 1847) — сербскі акцёр, драматург, перакладчык, тэатральны дзеяч.
Іаакім Вуіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 20 верасня (1 кастрычніка) 1772 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада (2 снежня) 1847 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | пісьменнік, драматург, акцёр, падарожнік |
IMDb | ID 0904295 |
![]() |
Кіраваў аматарскімі тэатральнымі калектывамі ў Ваяводзіне і Сербіі, у 1833—1836 гг. княжацкім тэатрам у г. Крагуевац, у 1839 годзе аматарскім тэатрам у г. Нові-Сад, з 1840 у г. Заграб; паклаў пачатак стварэнню нацыянальнага тэатра. Вуіч стварыў тэатральны рэпертуар на роднай мове і выхаваў першых прафесійных сербскіх акцёраў, за што быў названы «бацькам сербскага тэатра». Пакінуў аўтабіяграфію (1833), а таксама шматлікія дзённікі сваіх падарожжаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаакім Вуіч