Іаан Дука (севастакратар)

(Пасля перасылкі з Іаан Дука, севастакратар)

Іаан Дука (грэч. Ιωάννης Δούκας, Iōannēs Doukas, 1126 — 1200) — візантыйскі палітычны дзеяч.

Іаан Дука
Нараджэнне 1126
Смерць 1200
Род Ангелы
Бацька Канстанцін Ангел[d][1]
Маці Феадора Камніна[d][1]
Жонка Зоя Дукіна[d][2]
Дзеці Ісаак Камнін Дука[d], Аляксей Дука Камнін Ангел[d], Міхаіл I Камнін Дука, Феадор Камнін Дука[1], Мануіл Камнін Дука і Канстанцін Камнін Дука[d]
Дзейнасць ваенны

Біяграфія правіць

Іаан быў сынам Канстанціна Ангела і Феадоры Камніны. Упершыню ён згадваецца ў дакуменце 1166 года. Праз дзесяць гадоў у бітве пры Мірыякефале ён камандаваў ваенным атрадам, і пасля бітвы ўдзельнічаў у сутычцы з сельджукамі, якую прайграў. У 1185 годзе ён падтрымаў свайго пляменніка Ісака II Ангела, які зрынуў імператара Андроніка Камніна. Новы цар аддзячыў дзядзьку, дараваўшы яму тытул севастакратара. У 1186 годзе Дука ўзначаліў экспедыцыю супраць Пятра і Івана Асеняў, якія спрабавалі ўзнавіць Балгарскае царства. Нягледзячы на паспяховую абарону, Ісак адхіліў свайго сваяка. У адказ Іаан падтрымаў брата басілеўса Аляксея, які ў 1195 годзе зрынуў свайго брата .

Сям’я правіць

Ад першага шлюбу (імя жонкі невядома) з’явілася двое сыноў:

  1. Ісак Ангел — ажаніўся з дачкой Аляксея Враны
  2. Аляксей Дука Камнін Ангел

Другой жонкай Іаана стала яго далёкая сваячка Зоя Дукіня (унучка Ісака Камніна, сына імператара Іаана II Камніна. У гэтым шлюбе з’явілася шасцёра дзяцей:

  1. Феадор Камнін Дука — атрымаў у спадчыну прастол Эпіра ў свайго незаконнанароджанага брата Міхаіла
  2. Мануіл Камнін Дука — быў кіраўніком горада Фесалонікі.
  3. Канстанцін Камнін Дука, які стаў кіраўніком Акарнаніі
  4. Дачка, якая выйшла замуж за графа Кефалініі і Закінфа Матэа Арсіні.
  5. Дачка, якая стала жонкай Міхаіла Кантакузіна, які ўдзельнічаў у змове супраць Ісака Ангела.

Таксама ў яго быў незаконнанароджаны сын ад служанкі, чыё імя невядома:

  1. Міхаіл I Камнін Дука — заснавальнік Эпірскага царства.

Зноскі

  1. а б в Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць