Іаан Прадцеча

(Пасля перасылкі з Іаан Хрысціцель)

Іаан Прадцеча[3], Іаан (Ян) Хрысціцель (ст.-слав. Іоаннъ Крестѧи; іўр.: יוחנן המטביל, Старажытнагрэч.: Ἰωάννης ὁ βαπτίζων; грэч. Ιωάννης ο Βαπτιστής) — паводле Бібліі, прапаведнік, які хрысціў Ісуса Хрыста.

Іаан Прадцеча
іўр.: יוחנן המטביל
іўр.: יוחנן בן זכריה
Нараджэнне каля 4 да н.э.
Смерць каля 32
Месца пахавання
Бацька Захарый[2]
Маці Праведная Лізавета[2]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бацька Іаана Хрысціцеля — Захарый, іерусалімскі свяшчэннік, паводле біблейскага падання, належаў да свяшчэннічаскага іудзейскага роду і да самай старасці быў бяздзетным. Калі ж яму ў храме было відзенне анёла, які паведаміў яму чаканае нараджэнне сына, Захарый усумніўся, за што быў пакараны нематою і пазбаўлены ад яе толькі пасля нараджэння сына. Маці — Елізавета, паводле біблейскага падання, паходзіла з роду Аарона і даводзілася сваячкай багародзіцы.[4]

Іаан Хрысціцель незадаволены станам грамадства, яшчэ ў маладосці пасяліўся ў пустыні, дзе вырас у прапаведніка-прарока. На пятнаццатым годзе валадарства рымскага імператара Тыберыя, калі кіраўніком Іудзеі быў Понцій Пілат, ён з’явіўся ля Іардана з пропаведдзю пакаяння і паведамленнем, што набліжаецца прыход царства нябеснага. Знешнім знакам пакаяння і духоўнага абнаўлення ён абраў хрышчэнне праз абмыванне ў вадзе. Прыняць яго павучэнне прыйшоў і сам Ісус Хрыстос з Назарэта, якога і хрысціў Іаан ў Іардане. Выкрываючы ў сваіх пропаведзях аблуды і заганы людзей, Іаан не шкадаваў і зямных уладароў. Ён выклікаў незадавальненне галілейскага цара Ірада, які, не церпячы выкрыцця за незаконную пазашлюбную сувязь з жонкай свайго брата Ірадыядай, пасадзіў прапаведніка ў турму. Там ён стаў ахвярай Ірадыяды, якая патрабавала, каб ёй прынеслі на талерцы адсечаную галаву Іаана Прадцечу. Хрысціянская царква прылічыла гэтага прапаведніка да ліку сваіх святых і для ўшанавання яго памяці адвяла ў святцах шэраг дзён.[5]

Іаан у ісламе

правіць

У ісламе Іаан лічыцца прарокам. Паводле Карану, дзе Іаан названы імем Ях’я, Бог паслаў яму мудрасць яшчэ ў дзяцінстве (19:7-12). Каран апісвае Іаана як «чыстага», «набожнага», «уважлівага да сваіх бацькоў» і «не ганарыстага» (19:7-15). Каран таксама называе Іаана «прарокам праведных», які быў пасланы, каб «пацвердзіць слова ад Алаха» (3:39).

Мандэісты лічаць Іаана, якога яны, як і мусульмане, называюць Ях’яй, найвялікшым і апошнім прарокам, а таксама месіяй.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. а б Лука Εὐαγγέλιον κατὰ Λουκάν — 0085.
  3. Прадцеча — папярэднік
  4. Скарына Ф.: Творы… С. 176.
  5. Скарына Ф.: Творы… С. 168—169.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць