Іаганес Брамс
Іаганес Брамс (ням.: Johannes Brahms; 7 мая 1833, Гамбург — 3 красавіка 1897, Вена) — нямецкі кампазітар і піяніст, адзін з галоўных прадстаўнікоў рамантызму. Аўтар выдатных сімфоній.
Іаганес Брамс | |
---|---|
Johannes Brahms | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 мая 1833[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1897[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Германія |
Бацька | Johann Jakob Brahms[d][5] |
Маці | Johanna Henrica Christiane Nissen[d][5] |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Eduard Marxsen[d][5] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, піяніст |
Гады актыўнасці | 1833—1897 |
Інструменты | фартэпіяна[5], віяланчэль[5] і валторна[5] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
brahms-institut.de/… (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі
правіцьМузыцы навучаўся ў бацькі. З 1862 у Вене, выступаў як піяніст, пазней і як харавы дырыжор у Пеўчай капэле і Таварыстве сяброў музыкі. З сярэдзіны 1870-х гадоў прысвяціў сябе пераважна творчай дзейнасці, выступаў як дырыжор і піяніст з выкананнем уласных твораў.
Творчасць
правіцьМузычная спадчына Іаганеса Брамса ахоплівае многія жанры (за выключэннем оперы). Яго 4 сімфоніі, асабліва апошняя (1885), належаць да ліку вяршынь сімфанізму 2-й пал. XIX ст. Цыклічную кампазіцыю сімфоніі ён разумеў як інструментальную драму, часткі якой аб’яднаны пэўнай ідэяй. Да сімфоній па мастацкай значнасці прымыкаюць і яго інструментальныя кацэрты, трактаваныя як сімфоніі з саліруючымі інструментамі (самыя вядомыя скрыпічны, 1878, і 2-і фартэпіянны, 1881, канцэрты). З вакальна-аркестравых твораў найбольш значны «Нямецкі рэквіем» (1868) з эпічным размахам і пранікнёнай лірыкай. У вакальнай музыцы важнае месца займаюць апрацоўкі народных песень (каля 100). Лепшым камерна-інстрментальным творам уласцівы героіка-эпічныя рысы і адначасова суб’ектыўна-лірычная накіраванасць (фартэпіянныя трыо, фартэпіянны квінтэт, санаты для скрыпкі і віяланчэлі з фартэпіяна і інш.).
Фартэпіянныя творы вылучаюцца кантрапунктычна развітой фактурай, тонкай матыўнай распрацоўкай. У фартэпіянных вальсах і «Венгерскіх танцах» выявілася захапленне І. Брамса венгерскім фальклорам.
Сярод іншых твораў кампазітара: «Песня лёсу» і «Трыумфальная песня» (1871), кантата «Рынальда» (1868), «Рапсодыя» (1869, усе для хору з аркестрам); 2 серэнады, «Варыяцыі на тэму І. Гайдна», «Акадэмічная» і «Трагічная» уверцюры (1881, усе для аркестра); канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі (1887); камерна-інструментальныя ансамблі — санаты для скрыпкі і фартэпіяна, віяланчэлі і фартэпіяна, клавесіна і фартэпіяна, 3 фартэпіянных трыо, 3 струнных квартэты, 2 струнных квінтэты, фартэпіянны квінтэт; санаты, варыяцыі, балады, фантазіі, рапсодыі для фартэпіяна; напісаў для аргана 11 харальных прэлюдый і інш.; аўтар каля 60 мяшаных хароў; для голасу з фартэпіяна — 60 вакальных квартэтаў, 20 дуэтаў, каля 200 рамансаў і песень і інш.
Зноскі
- ↑ а б Geiringer K., Simpson R. Johannes Brahms // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Johannes Brahms // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Брамс Иоганнес // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ а б в г д е ё ж Richard Heuberger der Ältere Brahms, Johannes // Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. Bettelheim — B. — Т. 2, 1897. — S. 90–96.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Brahms, Johannes // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 14. — S. 406.
Літаратура
правіць- Аладава Р. М. Брамс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаганес Брамс
- Творы Брамса на сайце Classical Connect Бясплатная бібліятэка класічнай музыкі на Classical Connect
- Іаганес Брамс: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Classic Cat — Brahms mp3s Архівавана 11 чэрвеня 2010.
- Johannes Brahms (The Lied and Art Song Texts Page: Texts and Translations to Lieder, melodies, canzoni, and other classical vocal music) Архівавана 22 сакавіка 2009.