Іаган Бугенхаген

Іаган Бугенхаген (ням.: Johannes Bugenhagen; 24 чэрвеня 1485, Волін, Свяшчэнная Рымская імперыя — 20 красавіка, 1558, Вітэнберг, Свяшчэнная Рымская імперыя) — нямецкі прапаведнік, дзеяч Рэфармацыі, тэолаг, паслядоўнік і паплечнік Марціна Лютэра. Іаган з поспехам прасоўваў Рэфармацыю Памеранію і Данію. Сярод яго асноўных дасягненняў маюцца арганізацыя лютэранскіх цэркваў у Паўночнай Германіі і Скандынавіі. Мае мянушку «другі апостал Поўначы».

Іаган Бугенхаген
Johannes Bugenhagen
Род дзейнасці багаслоў, выкладчык універсітэта, дзеяч Рэфармацыі
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1485
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1558 (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
  • Царква Усіх Святых[d]
Грамадзянства немец
Веравызнанне лютэранства
Бацька Герхард Бугенхаген
Жонка Вальпурга Бугенхаген[d]
Дзеці Іаган, Марта, Сара
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Нарадзіўся ў 1485 годзе ў памеранскім горадзе Волін. З 1502 года вывучаў багаслоўе і гуманітарныя навукі ў Грайфсвальдзе і ўжо ў 1503 годзе быў прызначаны рэктарам школы ў Трэптаве. Паводле даручэння герцага Багуслава X напісаў першую гісторыю Памераніі на лацінскай мове.

Вітэнберг правіць

У Вітэнбергу Бугенхаген стаў пастарам прыходу[1] і сябрам Марціна Лютэра[2]. Ён быў членам каманды Лютэра, якая здзейсніла пераклад Бібліі з лацінскай на нямецкую мову, а таксама прымаў удзел у дыскусах паводле рэформ Ульрыха Цвінглі[2]. У 1523 годзе, дзякуючы сваім лекцыям, быў запрошаны ва ўніверсітэт Вітэнберга. Такім чынам Бугенхаген стаў адным з самых уплывовых рэфарматараў у горадзе.

17 сакавіка 1533 года Іаган атрымаў званне доктара багаслоўя ва ўніверсітэце Вітэнберга, дзякуючы падтрымцы з боку Марціна Лютэра[3].

Рэфармацыйная праца правіць

Галоўным унёскам Бугенхагена лічыцца тое, што ён з вялікім поспехам усталяваў царкоўныя парадкі ў шэрагу гарадоў, такіх як Браўншвайг, Гамбург, Любек, Брэмен, Гётынген, Оснабрук і іншых. У 1534 годзе Бугенхаген правёў Рэфармацыю ў Памераніі, а ў 1537 годзе адправіўся з той жа мэтай у Данію, дзе таксама працаваў над аднаўленнем універсітэта Капенгагена і стаў у ім першым рэктарам і выкладчыкам багаслоўя. У 1542 годзе Іаган увёў тыя ж царкоўныя парадкі ў Шлезвіг-Гольштэйне, а ў 1543 годзе наведаў цэрквы ў Хільдэсхайме і Браўншвайгу.

Апошнія гады правіць

Пасля смерці Лютэра ў 1546 годзе, Бугенхаген клапаціўся аб яго ўдаве і дзецях. Бугенхаген памёр у Вітэнбергу ў 1558 годзе і быў пахаваны ў царкве Святой Марыі.

Зноскі

  1. Nieden 2006, s. 46.
  2. а б Kaufmann 1998, s. 58.
  3. Nieden 2006, s. 62.

Літаратура правіць

  • Nieden, Marcel. Die Erfindung des Theologen. Wittenberger Anweisungen zum Theologiestudium im Zeitalter von Reformation und Konfessionalisierung. — Mohr Siebeck Verlag, 2006. — ISBN 3-16-148878-4.
  • Kaufmann, Thomas. Reformatoren. — Vandenhoeck & Ruprecht, 1998. — ISBN 3-525-34004-4.

Спасылкі правіць