Іаган Георг Мёзер
Іаган Георг Мёзер (паводле іншых звестак I. М. і Ю. М.) — нямецкі архітэктар і будаўнік другой паловы 18 ст.
Іаган Георг Мёзер | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПра Мёзера няма амаль ніякіх звестак, нават імя Іаган ставіцца пад сумнененне. 3 1738 года жыў і працаваў у. Гродне, у 1765—1774 на службе ў гродзенскага старосты А. Тызенгаўза[1].
Вядома, што ўзвёў у Гродне палац Тызенгаўза (1760—1770-я гады) і тэатра Тызенгаўза (1780-я гады) разам з італьянцам Джузэпэ Сака, Гродзенскія корчмы (1770-я гады)[1]. Асабіста распрацаваў плошчу перад палацам і прыняў удзел у стварэнні генеральнага плана Гарадніцы[2]. Аўтар тыпавых праектаў жылых дамоў для замежных майстроў, якія працавалі на мануфактуры Тызенгаўза, і вайсковай варты Гродзенскай каралеўскай эканоміі (пабудаваны ў 1768—1773, гл. Гродзенскі «домік майстра»). Выкладаў у школе будаўнікоў на Гарадніцы ў Гродне[1].
Некаторыя спецыялісты атаясамляюць Мёзера з архітэктарам, які стварыў планы Гродна пасля пажараў 1753 года. Вядома толькі, што ў 1775 годзе, пакрыўджаны нявыплатай грошай і грубасцю А. Тызенгаўза, пакінуў Гродна[2].
Зноскі
- ↑ а б в Мёзер Іаган Георг // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б Городница: в тени Цереры(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Мёзер Іаган Георг // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іаган Георг Мёзер