Адкрыць галоўнае меню

Іаган Густаў Гаснер (ням.: Johann Gustav Gassner; 17 студзеня 1881, Берлін — 5 лютага 1955, Люнебург) — нямецкі батанік, фітапатолаг.

Іаган Густаў Гаснер
ням.: Johann Gustav Gassner
Дата нараджэння 17 студзеня 1881(1881-01-17) ці 1881[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1955(1955-02-05)[5]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як аўтар прац па фітапаталогіі і фізіялогіі раслін
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
камандорскі крыж ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія»
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Gassner».
Персанальная старонка на сайце IPNI

БіяграфіяПравіць

З 1907 па 1910 выкладаў у Сельскагаспадарчым універсітэце ў Мантэвідэа (Уругвай) — прафесар батанікі і фітапаталогіі. З 1911 працаваў ва ўніверсітэце Кіля.

З 1915 года — ва ўніверсітэце Ростака.

З 1918 — прафесар батанікі ў Тэхнічным універсітэце Браўншвайга, быў рэктарам у 1932—1933 гадах.

У 1934—1939 гадах ўзначальвае дзяржаўную службу аховы раслін і біялагічную службу кампаніі «Fahlberg-List AG» ў Магдэбургу.

У 1945 годзе зноў узначаліў Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт (рэктар) і заставаўся на гэтай пасадзе да 1948 года.

З 1946 — прэзідэнт Саюза сельскагаспадарчых і лясных устаноў.

Доктар філасофскіх і доктар прыродазнаўчых навук.

Член Нямецкай акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» і Шведскай акадэміі сельскагаспадарчых навук.

Ганаровы доктар Гётынгенскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. International Plant Names Index
  2. Swartz A. Gustav Gassner // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Johann Gustav Gassner // author citation Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Гаснер Иоганн Густав / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Гаснер Иоганн Густав / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

СпасылкіПравіць