Ян Зыгмунт Дэйбель

(Пасля перасылкі з Іаган Зыгмунд Дэйбель)

Ян Зыгмунт Дэйбель (польск.: Jan Zygmunt Deybel магч. 1687—1752) — польскі архітэктар першай паловы 18 стагоддзя, саксонец паводле паходжання. Архітэктар польскага караля Аўгуста Моцнага.

Ян Зыгмунт Дэйбель
польск.: Jan Zygmunt Deybel
Род дзейнасці архітэктар
Дата нараджэння 1687(1687)
Месца нараджэння
Дата смерці 1752(1752)
Месца смерці
Грамадзянства Саксонія, Рэч Паспалітая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кароткі жыццяпіс правіць

Ян Зыгмунт Дэйбель прыбыў у Польшчу ў 1719 годзе ў якасці артылерыйскага афіцэра і інжынера. У 1736 годзе атрымаў чын капітана, а яшчэ праз дзесяць гадоў стаў маёрам. Быў жанаты, яго сын таксама быў ваенным — будучы польскі генерал Крысціян Дэйбель (1725—1798).

Абраныя творы правіць

Ян Зыгмунт Дэйбель з 1721 года быў задзейнічаны ў будаўніцтве. З 1726 года яго прызначылі каралеўскім архітэктарам саксонца Аўгуста II Фрыдрыха. У творчасці архітэктара — перабудовы сядзібаў (Палац Чартарыйскіх, Пулавы, Палац Браніцкіх, 1735), каралеўскіх рэзідэнцый, праца на магната Яна Фрэдэрыка Сапегу, для якога Дэйбель стварыў Палац у Варшаве. Яму належыць праект новай рэзідэнцыі Сапегаў у сядзібе Ружаны.

Сярод найбольш значных твораў -

  • Вілянуўскі палац, дабудоўкі, 1729—1734
  • Саксонскі палац, Варшава, (значна перабудаваны)
  • Палац Браніцкіх, 1735, Беласток, перабудовы
  • Палац Яна Фрэдэрыка Сапегі ў Варшаве, канцлера літоўскага, 1731—1746 (пазней прыстасаваны пад Сапегіўскія казармы, 1818—1820, затым — ваенны шпіталь)
  • Ружанскі палац для Сапегаў, 1748—1752 (сучасная Беларусь), дабудоўкі — арх. Ян Самуэль Бекер
  • Арсенал (пазней гарадскі архіў)
  • Міраўскія казармы, Варшава
  • Палац Чартарыйскіх, Пулавы
  • барочны палац Станіслава Панятоўскага ў Варшаве, бацькі будучага караля Станіслава Аўгуста (разбураны, на яго месцы стаіць Палац Урускіх / Чацвярцінскіх)
     
Саксонскі палац, Варшава Палац Чартарыйскіх (да перабудовы і пашырэння), Пулавы Палац Браніцкіх, Беласток

Вучні архітэктара правіць

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2010. Праверана 6 ліпеня 2019.

Літаратура правіць

  • Stanisław Łoza: Architekci i Budowniczowie w Polsce (Architekten und Baumeister in Polen). Warschau 1954.

Спасылкі правіць